Іван Віткоўскі
Іван Віткоўскі | |
Дата нараджэньня | 20 красавіка (2 траўня) 1888 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 27 сьнежня 1937 (49 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | навуковец, гісторык |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | |
Іва́н Анто́навіч Вітко́ўскі (2 траўня 1888, вёска Чэрчыцы Аршанскага павету, цяпер Шумілінскі раён — 27 сьнежня 1937) — беларускі гісторык. Прафэсар (1932).
У 1912 скончыў Петраградзкую каталіцкую духоўную сэмінарыю, У 1914 — 2 курсы Петраградзкай духоўнай акадэміі. 3 1916 служыў вікарыем (памочнікам ксяндза) Мазырскага касьцёла. У 1918 пазбаўлены духоўнага сану. У 1919 добраахвотна пайшоў у Чырвоную армію. 3 1921 на Віцебшчыне на партыйнай рабоце, працаваў выкладнікам і прарэктарам Віцебскага вэтэрынарнага інстытуту. У Менску з 1925: выкладнік Камуністычнага ўнівэрсытэту імя Леніна, намесьнік загадчыка польскага аддзела Інбелкульту, намесьнік, а потым дырэктар Інстытута польскай пралетарскай культуры. Адначасова ў пэдагагічным інстытуце ўзначальваў катэдру гісторыі і выкладаў гісторыю Беларусі, СССР, Польшчы. 26 ліпеня 1933 незаконна арыштаваны. Пасьля трохрочнага зьняволеньня працаваў у месьце Баравічы Ленінградзкай вобласьці. 2 лютага 1937 паўторна незаконна арыштаваны і этапаваны ў Менск. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1959.
Аўтар працаў па гісторыі нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйна-дэмакратьгчнага руху на Беларусі, паўстаньня 1863—1864 рр.: «1863 год на Меншчыне» (1927, у сааўтарстве), «Паўстаньне 1863 году і расейскі рэвалюцыйны рух пачатку 1860 гадоў» (кніга 3, 1931) і іншых.[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. С. 552—553
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 2 траўня
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёўскай губэрні
- Памерлі 27 сьнежня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Менску
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай рыма-каталіцкай сэмінарыі
- Выпускнікі Імпэратарскай Рыма-каталіцкай духоўнай акадэміі
- Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны
- Супрацоўнікі Інстытуту беларускай культуры
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Нарадзіліся ў Шумілінскім раёне
- Беларускія гісторыкі
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Расстраляныя беларускія навукоўцы