Іван Балыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 02:56, 20 кастрычніка 2009. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Іван Балыка
Род дзейнасьці беларускі савецкі вайсковы дзеяч, генэрал-маёр
Дата нараджэньня сакавік 1937
Месца нараджэньня Сьцяг БССР, 1937 Малыя Бортнікі, Бабруйскі раён
Дата сьмерці Нацыянальны сьцяг Беларусі 18 траўня 1995
Занятак вайсковец
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме» III ступені

Іван Зьмітравіч Балыка (сакавік 1937, Малыя Бортнікі, Бабруйскі раён — 18 траўня 1995) — беларускі савецкі вайсковы дзеяч, генэрал-маёр.

Біяграфія

Скончыў прафэсійна-тэхнічную вучэльню мэханізатараў шырокага профілю ў Бабруйску, пасьля засвойваў цалінныя зямлі. Пайшоў на вайсковую службу. Скончыў ваенную вучэльню і акадэміі бранятанкавых войскаў і Генэральнага штаба Узброеных Сіл СССР. Служыў у Беларускай ваеннай акрузе, групе савецкіх войскаў у Нямеччыне, ў Забайкальлі. Восем гадоў быў ваенным і галоўным ваенным саветнікам за мяжой. Апошнія гады жыцця пражываў у в. Малыя Бортнікі.

Узнагароды

Ордэн «За службу Радзіме» 3-й ступені, узнагароды Сацыялістычнай Рэспублікі Віетнам і Емэнскай Арабскай Рэспублікі.

Вонкавыя спасылкі