Ёван Дам’янавіч
| Ёван Дам’янавіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 4 кастрычніка 1982[1][2] (43 гады) | |
| Рост | 192 см | |
| Вага | 82 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2000—2001 | Сут’еска Нікшыч | 5 (0) |
| 2001—2002 | Раднічкі Абрэнавац[d] | 27 (7) |
| 2002—2003 | Рад | 36 (9) |
| 2003—2005 | Жалезнік Бялград[d] | 18 (5) |
| 2005—2006 | Борац Чачак | 37 (14) |
| 2006—2007 | Рыд | 41 (10) |
| 2007—2009 | Падэрборн-07 | 34 (8) |
| 2009—2011 | Вээн Вісбадэн | 24 (1) |
| 2011—2012 | Борац Чачак | 29 (8) |
| 2012—2013 | Дынама Менск | 25 (6) |
| 2013 | → Дынама Берасьце | 4 (0) |
| 2013—2014 | ОФК Бялград | 9 (4) |
| 2014 | Хунань Білаўз[d] | 28 (6) |
| 2015 | Нові Пазар | 11 (0) |
| 2016 | Вождавац | 9 (1) |
| Зборныя | ||
| 2011 | Сэрбія | 3 (0) |
Ёван Дам’янавіч (па-сэрбску: Joвaн Дaмjaнoвић; нар. 4 кастрычніка 1982 году, Кнін, СФРЮ) — былы сэрбскі футбаліст, гуляў на пазыцыі нападнік. На сёньня зьяўляецца трэнэрам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў невялікім харвацкім горадзе Кнін. Аднак у раньнім дзяцінстве ягоная сям’я пераехала ў Сэрбію. У пяць гадоў Ёван пайшоў у футбольную школу «Сут’ескі». Затым патрапіў у адзін з самых тытулаваных сэрбскіх клюбаў — «Црвену Зьвезду». Прайшоў усе ўзроставыя групы й падпісаў там свой першы прафэсійны кантракт. Аднак у асноўны склад «Црвены» прабіцца ня здолеў[3].
Гуляў за сэрбскія клюбы «Раднічкі», «Рад», «Жалезьнік», «Борац», аўстрыйскі «Рыд», нямецкія «Падэрборн-07» і «Вээн».
У сакавіку 2012 году падпісаў двухгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[4]. Гуляючы за сталічны клюб, у матчы 11 туру чэмпіянату Беларусі супраць «Нафтана» аформіў першы хет-трык у кар’еры, але да гэтага адзін раз афармляў покер[5]. У сакавіку 2013 году быў аддадзены ў арэнду на паўгоду ў берасьцейскае «Дынама»[6]. У жніўні 2013 году кантракт зь менскім «Дынама» быў скасаваны па дамоўленасьці бакоў[7], пасьля чаго перайшоў у бялградзкі ОФК[8].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2011 годзе дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Сэрбіі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ JOVAN DAMJANOVIC // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Jovan Damjanović // FBref (анг.)
- ↑ Йован Дамьянович: «Мои лучшие матчи за „Динамо“ ещё впереди»(недаступная спасылка). dinamo-minsk.by
- ↑ Сербский форвард Йован Дамьянович переходит в минское «Динамо». pressball.by
- ↑ «У «Динамо» есть все для успеха»(недаступная спасылка). goals.by
- ↑ Йован Дамьянович арендован брестским «Динамо» у минского (рас.)
- ↑ Йован Дамьянович покинул минское «Динамо» (рас.)
- ↑ Дамьянович продолжит карьеру на родине (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Дынама Менск»(недаступная спасылка)
- Профіль на сайце weltfussball.de (ням.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 4 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Харватыі
- Футбалісты клюбу «Рад» Бялград
- Футбалісты клюбу «Борац» Чачак
- Футбалісты клюбу «Рыд»
- Футбалісты клюбу «Падэрборн-07»
- Футбалісты клюбу «Вээн» Вісбадэн
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу ОФК Бялград
- Футбалісты клюбу «Нові Пазар»
- Футбалісты зборнай Сэрбіі
- Сэрбскія футбалісты