Квас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Teiffik (гутаркі | унёсак) у 11:52, 7 лістапада 2023. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Квас
ТыпПрахаладжальны
Краіна паходжаньня Беларусь Беларусь,
Расея Расея,
Польшча Польшча,
Украіна Украіна і іншыя славянскія краіны
Мацунак напою <3%
Колер ад жоўтага да карычневага
Квас у Вікісховішчы

Квас (бел., укр., рас. і макед. квас, сэрбскахарв. дыял. аловіна, славацк. kysel’, kyselіca, parovec, польск. kwas chlebowy, лет. gіra, латыск. kvass, эст. kalі) — традыцыйны славянскі й балцкі кіслы напой, які рыхтуюць на аснове закісаньня з мукі й соладу (жытняга, ячменнага) альбо з сухога жытняга хлеба, часам — з даданьнем пахкіх траваў, мёду, пчаліных сот; таксама рыхтуецца з буракоў, садавіны, ягад. Квас выкарыстоўваецца ня толькі як напой, але й зьяўляецца асновай для клясычных халодных полівак расейскай кухні (халаднік, бацьвіньне й інш.).

Да XІІ стагодзьдзя квас на Русі быў мацней і гушчы сучаснага піва. Квас лічыўся алькагольным напоем, і аналагам слова «п’яніца» на мове таго часу было слова «квасьнік» (слэнгавую паняцьце «квасіць» у значэньні «п’янстваваць» дайшло й да нашага часу). З XІІ стагодзьдзя сталі адрозьніваць квас як кіслы слабаалькагольны напой і квас як моцна ап’яняльны напой. Ап’яняльны квас сталі называць «творэным», гэта значыць звараным, а не адвольна закіслым, як звычайны квас.

Верхнялужыцкае слова kwas,«сьвята, вясельны баль» і стараславянскае kvas,«баль, пачастунак, гуляньне» сьведчаць аб тым, што раней квас быў асноўным хмельным напоем на сьвятах і вясельлях.