Рамонак аптэчны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Рамонак»)
Рамонак аптэчны
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадАстракветныя (Asterales)
СямействаАстравыя (Asteraceae)
ПадсямействаAsteroideae
ТрыбаAnthemideae
РодРамонак (Matricaria)
ВідРамонак аптэчны
Бінамінальная намэнклятура
Matricaria chamomilla L., 1753

Рамо́нак аптэ́чны, рамо́нак праўдзівы[1] (па-лацінску: Matricaria chamomilla, Chamomilla recutita, Matricaria pyrethroides, Matricaria recutita) — аднагадовая травяністая духмяная расьліна вышынёй 15 — 40 см.

Рамонак на паштовай марцы Беларусі

Сьцябло тонкае прамое. Кветкавы кошык невялікі.

Цьвіце з траўня да верасьня.

У Беларусі расьце паўсюдна.

У народнай мэдыцыне выкарыстоўваецца для лекаваньня захворваньняў шлунка (адвар), для прамываньня ранаў, паласканьня рота пры захворваньнях зубоў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Балкавец Л. Дзікарастучыя лекавыя і іншыя карысныя расліны БССР. — М.: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Сельгассектар, 1932. — С. 86. — 87 с.