Перайсьці да зьместу

Drezden: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
Будзе дарабляцца.
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 12:36, 21 кастрычніка 2019

Drezden
Гады 2018 — наш час
Месца ўтварэньня Кіеў, Украіна
Мова расейская
Жанр нью-ўэйв, сынці-поп, краўт-рок, кібэрпанк
Выдавец Саюз Мьюзік
Зьвязаныя праекты Brutto, Ляпіс-98, Ляпіс Трубяцкі, Саша и Сирожа, Океан Ельзи, beZ bileta, J:МОРС, Крамбамбуля
Удзельнікі Сяргей Міхалок
Уладзімер Апсеніца
Віталь Цялезін
drezden.by

«Drezden»беларуска-ўкраінскі электронны гурт Сяргея Міхалка[1][2].

Гісторыя

19 лютага 2018 года з'явілася інфармацыя аб тым, што Сяргей Міхалок, лідар «Brutto» і шэрагу іншых гуртоў, арганізоўвае новы электронны праект, для фармаваньня ядра якога ён ужо заручыўся падтрымкаю гітарыста «Океану Ельзі» Уладзіміра Апсеніцы й прадусару Віталя Цялезіна[3]. Па словах Міхалка, ён заўсёды быў прыхільнікам новай хвалі, у прыватнасьці новай хвалі Германіі, і таіў мару стварыць свой гурт у гэтым жанры[4].

Разам з анонсам стварэньня калектыву была распачата праца над аднайменным дэбютным альбомам гурта, выпуск якога адбыўся 30 жніўня 2018 года на лэйбле Саюз Мьюзік[5]. У той жа дзень выйшаў і кліп на загалоўны трэк кружэлкі «Drezden».[6]

Сам альбом «Drezden» атрымаў зьмешаную прэсу, а крытыкі не маглі пазбавіцца ад дакучлівых музычна-стылістычных асацыяцыяў з іншымі праектамі Міхалка: «Brutto», «Ляпісам Трубяцкім», «Ляпіс-98»[7][8][9]. Усяго з кружэлкі было выпушчана 4 сінгла («Drezden»[10], «Ронин»[11], «Айсберг»[12], «Каалы»[13]), на ўсе якія было зьнята па кліпу.

Адначасова з выпускам у сьвет дэбютнага альбома было абвешчана, што гурт ужо прыступіў да запісу другога[14]. Увосень 2018 гады склад калектыву папоўнілі клявішнік Павал Міхалок (сын Сяргея Міхалка й удзельнік «Super Besse»), басіст Алесь-Францішак Мышкевіч, вядомы па выступах за «Ляпіс-98», «J:МОРС», «beZ bileta», «Крамбамбулю», гітарыст Павал Вялічка зь «Yellow Brick Road» і бубнач «beZ bileta» Дзяніс Шураў, які ўжо супрацоўнічаў з Міхалком у гуртах «Brutto»,«Ляпіс-98» і «Ляпіс Трубяцкі»[15].

Астатнія музыкі канцэртнага тура, пачатак якога заплянаваны на восень 2019 году, стануць вядомыя пазьней[16].

Удзельнікі

Гастрольныя удзельнікі
  • Павал Міхалок — клявішныя (2018 –)
  • Алесь-Францішак Мышкевіч — бас-гітара (2018 –)
  • Павал Вялічка — гітара (2018 –)
  • Дзяніс Шураў – ударныя (2018 –)
Вытворчасьць
  • Віталь Цялезін — саунд-прадусар (2018 –)

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Відэакліпы

  • 2018 — «Drezden»
  • 2018 — «Ронин»
  • 2019 — «Айсберг»
  • 2019 — «Коалы»

Крыніцы

  1. ^ Сергей Михалок создал новую «пост-советико-киберпанк» группу Drezden (рас.). ByCard (2018-02-19). Праверана 2018-09-18 г.
  2. ^ Сергей Михалок работает над проектом в духе Neue Deutsche Welle (рас.) TUT.BY. 34mag (2018-02-19). Праверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  3. ^ Лідер Brutto Сергій Міхалок запустив новий проект з гітаристом "Океану Ельзи" (укр.). Шаблён:Нп3 (2018-02-19). Праверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  4. ^ "Мечтал создать электронную группу много лет": Сергей Михалок готовит сольный проект Drezden (рас.). TUT.BY (2018-02-19). Праверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  5. ^ Сергей Михалок создал новый сольный проект Drezden. Клип и альбом уже в Сети (рас.). TUT.BY (2018-08-31). Праверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  6. ^ Сергей Михалок выпустил новый альбом «Дрезден» (рас.). БелаПАН (2018-08-30). Праверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  7. ^ Drezden (проект Сергея Михалка) «Drezden» (рас.). KM.RU. Праверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  8. ^ «Напоминает интерьеры от элитных минских дизайнеров в стиле фьюжн»: Рецензия на новый альбом Михалка (рас.). The VillageПраверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  9. ^ Рецензия: Drezden - «Drezden» *** (рас.). Шаблён:Нп3Праверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  10. ^ Михалок выпустил первый альбом нового проекта Drezden. Как вам это? (рас.). Kyky.org (2018-08-31). Праверана 2019-10-19 г.
  11. ^ «Ронин» – смотри новый клип группы Drezden (рас.). 34magПраверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  12. ^ Сергей Михалок превратился в «Айсберг» (Видео) (рас.). Шаблён:Нп3 (2019-03-27). Праверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  13. ^ Сергей Михалок выпустил клип на песню "Коалы" (рас.). Шаблён:Нп3Праверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  14. ^ Willkommen bei Drezden: новый сольный проект Сергея Михалка (рас.). 34magПраверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  15. ^ К проекту Сергея Михалка DREZDEN присоединился сын Паша Михалок (рас.). Еўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-10-20 г. Архіўная копія ад 2019-10-20 г.
  16. ^ Ляпис 98 в очередной раз покорили Механику (рас.). ROCK-UA.COM. Праверана 2019-10-20 г. Архіўная копія ад 2019-10-20 г.
  17. ^ Сергей Михалок выпустил альбом своего нового проекта Drezden (рас.). Flow (2018-08-31). Праверана 2018-09-18 г.

Вонкавыя спасылкі

Drezdenсховішча мультымэдыйных матэрыялаў