Перайсьці да зьместу

Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмест выдалены Змесціва дададзена
д Заменены растравы малюнак на малюнак у фармаце SVG.
дапаўненьне, стыль
Радок 35: Радок 35:
|узнагароды = {{Блёк узнагародаў|{{ордэн Пашаны (Беларусь)}}|{{Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)}}}}
|узнагароды = {{Блёк узнагародаў|{{ордэн Пашаны (Беларусь)}}|{{Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)}}}}
}}
}}
'''Міхаі́л Я́каўлевіч Па́ўлаў''' ([[1 верасьня]] [[1952]], в. [[Ордаць]], [[Шклоўскі раён]], [[Магілёўская вобласьць]] — [[6 чэрвеня]] [[2010]], [[Менск]], [[Беларусь]]<ref name="nn_dec" />) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня [[Менск]]ага гарвыканкаму ў 2000—2009 гг.
'''Міхаі́л Я́каўлевіч Па́ўлаў''' ({{Нарадзіўся|1|9|1952|0|1}}, в. [[Ордаць]], [[Шклоўскі раён]], [[Магілёўская вобласьць]] — {{Памёр|6|6|2010}}, [[Менск]], [[Беларусь]]<ref name="nn_dec" />) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня [[Менск]]ага гарвыканкаму ў 2000—2009 гадох. Кандыдат тэхнічных навук.


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Скончыў [[Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут]] і Акадэмію народнай гаспадаркі пры Ўрадзе Расейскай Фэдэрацыі. Меў спэцыяльнасьці інжынэра-мэханіка па абсталяваньні і тэхналёгіі зварачнай вытворчасьці, вядучага адмыслоўца па кіраваньні — мэнэджара вышэйшай кваліфікацыі.
Скончыў [[Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут]] і Акадэмію народнай гаспадаркі пры Ўрадзе Расейскай Фэдэрацыі. Меў спэцыяльнасьці інжынэра-мэханіка па абсталяваньні і тэхналёгіі зварачнай вытворчасьці, вядучага адмыслоўца па кіраваньні — мэнэджара вышэйшай кваліфікацыі.


Працоўную дзейнасьць пачаў электразваршчыкам у міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі [[Валожынскі раён|Валожынскага раёну]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]. Пасьля службы ў войску працаваў на Баранавіцкім камбінаце сянажных веж, прайшоў шлях ад электразваршчыка да дырэктара гэтага камбіната. Пасьля гэтага на працягу дзесяці гадоў узначальваў калектыў Баранавіцкага заводу гандлёвага машынабудаваньня. З [[1997]] г. — старшыня [[Баранавічы|Баранавіцкага]] гарвыканкаму. З сакавіка [[2000]] г. — старшыня Менскага гарвыканкаму, зьмяніў на гэтай пасадзе будучага прэм’ер-міністра [[Уладзімер Ярмошын|Ўладзімера Ярмошына]]. Сябар [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу|Савету Рэспублікі]] [[Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]] (2000, 2004).
Працоўную дзейнасьць пачаў электразваршчыкам у міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі [[Валожынскі раён|Валожынскага раёну]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]. Пасьля службы ў войску працаваў на Баранавіцкім камбінаце сянажных веж, прайшоў шлях ад электразваршчыка да дырэктара гэтага камбіната. Пасьля гэтага на працягу дзесяці гадоў узначальваў калектыў Баранавіцкага заводу гандлёвага машынабудаваньня. З 1997 году — старшыня [[Баранавічы|Баранавіцкага]] гарвыканкаму. З сакавіка 2000 году — старшыня Менскага гарвыканкаму, зьмяніў на гэтай пасадзе будучага прэм’ер-міністра [[Уладзімер Ярмошын|Ўладзімера Ярмошына]]. Сябар [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу|Савету Рэспублікі]] [[Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]] (2000, 2004 гады).


[[6 красавіка]] [[2009]] году Міхаіл Паўлаў быў шпіталяваны ў 5-ю клінічную лякарню Менску. [[7 красавіка]] яму была зробленая апэрацыя па выдаленьні пухліны галаўнога мозгу. Апэрацыю рабіў прафэсар Арнольд Сьмеяновіч, чалец-карэспандэнт [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]]. Рэабілітацыю былы мэр Менску прайшоў у [[Ізраіль|Ізраілі]]<ref name="nn_dec">[http://nn.by/?c=ar&i=39425 Памёр былы мэр Мінска Міхаіл Паўлаў] // [[Наша Ніва]], [[6 чэрвеня]] [[2010]]</ref>. У верасьні ў сувязі з рэцыдывам пухліны Паўлаву была зробленая паўторная апэрацыя. [[6 чэрвеня]] [[2010]] году Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў па прычыне працяглай хваробы памёр.
6 красавіка 2009 году быў шпіталізаваны ў 5-ю клінічную лякарню Менску. 7 красавіка яму была зроблена апэрацыя па выдаленьні пухліны галаўнога мозгу. Апэрацыю рабіў прафэсар Арнольд Сьмеяновіч, чалец-карэспандэнт [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]]. Рэабілітацыю былы мэр Менску прайшоў у [[Ізраіль|Ізраілі]]<ref name="nn_dec">[http://nn.by/?c=ar&i=39425 Памёр былы мэр Мінска Міхаіл Паўлаў] // [[Наша Ніва]], 6 чэрвеня 2010 г.</ref>. У верасьні ў сувязі з рэцыдывам пухліны была зробленая паўторная апэрацыя. 6 чэрвеня 2010 году памёр з прычыны працяглай хваробы.

15 жніўня 2012 году [[Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў]] надаў парку паміж Малінаўкай і Паўднёвым Захадам [[Парк Паўлава (Менск)|імя Паўлава]].


== Узнагароды ==
== Узнагароды ==
Кандыдат тэхнічных навук, [[заслужаны працаўнік прамысловасьці Рэспублікі Беларусь]], узнагароджаны [[Ордэн Пашаны (Беларусь)|ордэнам Пашаны]] Рэспублікі Беларусь, міжнароднай узнагародай «Паходня Бірмінгему», [[Ордэн Айчыны|ордэнам Айчыны]] 3-й ступені (красавік [[2010]]). Мае дзьве падзякі [[Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь|прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь]]. [[25 чэрвеня]] [[2009]] году прысвоена званьне «[[Ганаровы грамадзянін Менску]]».
[[Заслужаны працаўнік прамысловасьці Рэспублікі Беларусь]], кавалер [[Ордэн Пашаны (Беларусь)|ордэна Пашаны]] Рэспублікі Беларусь, міжнароднай узнагароды «Паходня Бірмінгему», [[Ордэн Айчыны|ордэна Айчыны]] 3-й ступені (красавік 2010 году). Мае дзьве падзякі [[Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь|прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь]]. 25 чэрвеня 2009 году атрымаў званьне «[[Ганаровы грамадзянін Менску]]».

== Крытыка ==
Паўлава крытыкуюць за зьнішчэньне гістарычна-культурнай спадчыны Менску ў час яго знаходжаньня на пасадзе старшыні гарвыканкаму: у канцы 2013 году ўлады зруйнавалі камяніцу канца XIX ст. на гістарычнай Магазыннай вуліцы (замест яе збудавалі іншы гмах), у 2005 годзе — старажытную камяніцу на Зыбіцкай (замест яе паставілі муляж), у 2008 годзе — дзьве камяніцы XIX ст. на гістарычнай Койданаўскай вуліцы (замест № 17 кампанія «Тапас» збудавала дом зь іншай колькасьцю паверхаў, замест № 24а кампанія «ФАРТ и В» — бізнэс-цэнтар «Метрополь»)<ref>Лычавко А. [http://www.the-village.me/village/city/architecture/265383-chto-snesli Какие здания снесли в столице три наших «мэра»: Круши, ломай, воруй гусей], The Village, 18 студзеня 2018 г.</ref>.


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 15:35, 20 студзеня 2018

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Паўлаў.
Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў
Старшыня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту
28 сакавіка 2000 — 10 чэрвеня 2009
Папярэднік: Уладзімер Ярмошын
Наступнік: Мікалай Ладуцька
Старшыня Баранавіцкага гарадзкога выканаўчага камітэту
чэрвень 1997 — сакавік 2000
Папярэднік: Валеры Захарчанка
Наступнік: Віктар Дзічкоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 верасьня 1952
в. Ордаць, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласьць, БССР
Памёр: 6 чэрвеня 2010
Менск
Адукацыя: Кандыдат тэхнічных навук
Узнагароды:
Ордэн Пашаны (Беларусь)
Ордэн Пашаны (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)

Міхаі́л Я́каўлевіч Па́ўлаў (1 верасьня 1952, в. Ордаць, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласьць6 чэрвеня 2010, Менск, Беларусь[1]) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Менскага гарвыканкаму ў 2000—2009 гадох. Кандыдат тэхнічных навук.

Біяграфія

Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут і Акадэмію народнай гаспадаркі пры Ўрадзе Расейскай Фэдэрацыі. Меў спэцыяльнасьці інжынэра-мэханіка па абсталяваньні і тэхналёгіі зварачнай вытворчасьці, вядучага адмыслоўца па кіраваньні — мэнэджара вышэйшай кваліфікацыі.

Працоўную дзейнасьць пачаў электразваршчыкам у міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Пасьля службы ў войску працаваў на Баранавіцкім камбінаце сянажных веж, прайшоў шлях ад электразваршчыка да дырэктара гэтага камбіната. Пасьля гэтага на працягу дзесяці гадоў узначальваў калектыў Баранавіцкага заводу гандлёвага машынабудаваньня. З 1997 году — старшыня Баранавіцкага гарвыканкаму. З сакавіка 2000 году — старшыня Менскага гарвыканкаму, зьмяніў на гэтай пасадзе будучага прэм’ер-міністра Ўладзімера Ярмошына. Сябар Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2000, 2004 гады).

6 красавіка 2009 году быў шпіталізаваны ў 5-ю клінічную лякарню Менску. 7 красавіка яму была зроблена апэрацыя па выдаленьні пухліны галаўнога мозгу. Апэрацыю рабіў прафэсар Арнольд Сьмеяновіч, чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Рэабілітацыю былы мэр Менску прайшоў у Ізраілі[1]. У верасьні ў сувязі з рэцыдывам пухліны была зробленая паўторная апэрацыя. 6 чэрвеня 2010 году памёр з прычыны працяглай хваробы.

15 жніўня 2012 году Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў надаў парку паміж Малінаўкай і Паўднёвым Захадам імя Паўлава.

Узнагароды

Заслужаны працаўнік прамысловасьці Рэспублікі Беларусь, кавалер ордэна Пашаны Рэспублікі Беларусь, міжнароднай узнагароды «Паходня Бірмінгему», ордэна Айчыны 3-й ступені (красавік 2010 году). Мае дзьве падзякі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. 25 чэрвеня 2009 году атрымаў званьне «Ганаровы грамадзянін Менску».

Крытыка

Паўлава крытыкуюць за зьнішчэньне гістарычна-культурнай спадчыны Менску ў час яго знаходжаньня на пасадзе старшыні гарвыканкаму: у канцы 2013 году ўлады зруйнавалі камяніцу канца XIX ст. на гістарычнай Магазыннай вуліцы (замест яе збудавалі іншы гмах), у 2005 годзе — старажытную камяніцу на Зыбіцкай (замест яе паставілі муляж), у 2008 годзе — дзьве камяніцы XIX ст. на гістарычнай Койданаўскай вуліцы (замест № 17 кампанія «Тапас» збудавала дом зь іншай колькасьцю паверхаў, замест № 24а кампанія «ФАРТ и В» — бізнэс-цэнтар «Метрополь»)[2].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі