Маланка (часопіс): розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
перапісаны артыкул |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
|мова = [[беларуская мова|беларуская]] |
|мова = [[беларуская мова|беларуская]] |
||
|адрас = |
|адрас = |
||
|рэдактар = [[Янка Маразовіч]] |
|рэдактар = [[Янка Маразовіч]], [[Іван Касяк]], М. Луцэвіч |
||
|заснавальнік = |
|заснавальнік = |
||
|выдавец = |
|выдавец = |
||
Радок 18: | Радок 18: | ||
|сайт = |
|сайт = |
||
}} |
}} |
||
''' |
'''Мала́нка''' — [[Заходняя Беларусь|заходнебеларускі]] ілюстраваны сатырычны часопіс. Выдаваўся ў [[Вільня|Вільні]] на беларускай мове з [[15 студзеня]] [[1926]] г. [[Беларуская сялянска-работніцкая грамада|Беларускай сялянска-работніцкай грамадой]] (БСРГ), у 1927—1928 гг. яе пасьлядоўнікамі. Рэдактарамі ў розны час былі [[Янка Маразовіч]] (псэўданім ''Янка Маланка''), [[Іван Касяк]], М. Луцэвіч. Агулам выйшла 43 нумары. |
||
Выступаў у абарону інтарэсаў народу Заходняе Беларусі, садзейнічаў фармаваньню яго нацыянальнай і палітычнай сьвядомасьці, асуджаў палітыку сацыяльнага й нацыянальнага прыгнёту польскімі ўладамі. Публікаваў мастацкія творы (вершы, байкі, апавяданьні, фэльетоны, эпіграмы, гумарэскі, жарты), публіцыстычныя артыкулы, допісы. Зьмясьціў творы [[Міхась Васілёк|Міхася Касьцевіча]] (Васілька), Маразовіча, [[Мікола Засім|Міколы Засіма]], [[Уладзіслаў Паўлюкоўскі|Уладзіслава Паўлюкоўскага]] (У.Ініцкага), [[Гальяш Леўчык|Гальяша Леўчыка]], [[Макар Касьцевіч|Макара Касьцевіча]] (Звончыка), [[Янка Пачопка|Янкі Пачопкі]] (Башкіра), [[Ігнат Дварчанін|Ігната Дварчаніна]], [[Язэп Драздовіч|Язэпа Драздовіча]] (Народніка), сатырычныя вершы [[Францішак Багушэвіч|Францішка Багушэвіча]], [[Янка Купала|Янкі Купалы]], [[Якуб Колас|Якуба Коласа]] і іншых. Карыкатуры й гумарыстычныя малюнкі [[Язэп Горыд|Язэпа Горыда]], Драздовіча, Маразовіча, В.Сідаровіча, М.Васілеўскага вызначаліся прафэсіяналізмам, вастрынёй і надзённасьцю, палітычным падтэкстам. Асобныя нумары Маланкі канфіскаваныя, замест іх выйшлі аднадзёнкі «Пякучая маланка», «Новая маланка» (абедзьве 1928). Выданьне спыненае праз рэпрэсіі польскіх уладаў (апошні нумар — [[26 сьнежня]] [[1928]]). |
|||
== Літаратура == |
|||
{{Commons}} |
|||
* {{Літаратура/БелЭн|10|10}} |
|||
== Вонкавыя спасылкі == |
|||
[http://elibrary.mab.lt/handle/1/2393 Архіў нумароў на сайце летувіскай акадэміі навук] |
|||
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1926 годзе]] |
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1926 годзе]] |
Вэрсія ад 02:21, 20 верасьня 2015
Маланка | |
Файл:Horyd malanka.jpg | |
Пэрыядычнасьць | раз на два тыдні |
---|---|
Краіна | Польшча |
Галоўны рэдактар | Янка Маразовіч, Іван Касяк, М. Луцэвіч |
Дата заснаваньня | 15 студзеня 1926 |
Дата закрыцьця | 26 сьнежня 1928 |
Мова | беларуская |
Мала́нка — заходнебеларускі ілюстраваны сатырычны часопіс. Выдаваўся ў Вільні на беларускай мове з 15 студзеня 1926 г. Беларускай сялянска-работніцкай грамадой (БСРГ), у 1927—1928 гг. яе пасьлядоўнікамі. Рэдактарамі ў розны час былі Янка Маразовіч (псэўданім Янка Маланка), Іван Касяк, М. Луцэвіч. Агулам выйшла 43 нумары.
Выступаў у абарону інтарэсаў народу Заходняе Беларусі, садзейнічаў фармаваньню яго нацыянальнай і палітычнай сьвядомасьці, асуджаў палітыку сацыяльнага й нацыянальнага прыгнёту польскімі ўладамі. Публікаваў мастацкія творы (вершы, байкі, апавяданьні, фэльетоны, эпіграмы, гумарэскі, жарты), публіцыстычныя артыкулы, допісы. Зьмясьціў творы Міхася Касьцевіча (Васілька), Маразовіча, Міколы Засіма, Уладзіслава Паўлюкоўскага (У.Ініцкага), Гальяша Леўчыка, Макара Касьцевіча (Звончыка), Янкі Пачопкі (Башкіра), Ігната Дварчаніна, Язэпа Драздовіча (Народніка), сатырычныя вершы Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых. Карыкатуры й гумарыстычныя малюнкі Язэпа Горыда, Драздовіча, Маразовіча, В.Сідаровіча, М.Васілеўскага вызначаліся прафэсіяналізмам, вастрынёй і надзённасьцю, палітычным падтэкстам. Асобныя нумары Маланкі канфіскаваныя, замест іх выйшлі аднадзёнкі «Пякучая маланка», «Новая маланка» (абедзьве 1928). Выданьне спыненае праз рэпрэсіі польскіх уладаў (апошні нумар — 26 сьнежня 1928).
Літаратура
Маланка (часопіс) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2000 Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — С. 10.