Перайсьці да зьместу

Ян Гляўбіц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Гляўбіц
Імя пры нараджэньні Ёган Крыстоф Гляўбіц
Дата нараджэньня 7 сакавіка 1710(1710-03-07)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 30 сакавіка 1767(1767-03-30)[3] (57 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак архітэктар
Плынь Барока

Ян Крыштаф Гляўбіц (1700, цяпер Сьвідніца або Торунь ці Хелмна, Ніжнесылескае ваяводзтва, Польшча — 1767, Вільня, цяпер Летува) — нямецкі архітэктар, клясык беларускай архітэктуры. Адзін з выбітных прадстаўнікоў віленскага барока.

Большую частку свайго актыўнага жыцьця Ян Глаўбіц правёў у Вільні. Удзельнічаў у працах па аднаўленьні, рэканструкцыі й будаўніцтве ансамбляў і асобных будынкаў у Вільні, Полацку, Магілёве, Глыбокім, Сталовічах, Мсьціславе, Лідзе, Беластоку, Дзьвінску.

Да 1737 г. быў сябрам рады й архітэктарам суполкі эвангелікаў-лютэранаў.

Ян Глаўбіц жыў у доме на вуліцы Сьвятога Мікалая ў Вільні да 1749 г. Затым арандаваў вялікі вуглавы дом у эвангелікаў-лютэранаў, адбудаваў яго й жыў у ім да апошняга дня.

Будаваў і рэканструяваў шматлікія храмы розных канфэсіяў. Для ягоных твораў характэрныя рысы віленскага барока. Яскравая асаблівасьць стылю Глаўбіца — як правіла, дзьве высокія й лёгкія вежы галоўнага фасаду зь ярусамі, па-рознаму ўпрыгожанымі.

  1. ^ http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-03-07
  2. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #133585077 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  3. ^ Johann Christoph Glaubitz // Structurae (анг.)Ratingen: 1998.