Перайсьці да зьместу

Яан Тээмант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яан Тээмант
15 сьнежня 1925 — 9 сьнежня 1927
Папярэднік Юры Яаксан[d]
Наступнік Яан Тынісан
19 лютага 1932 — 19 ліпеня 1932
Папярэднік Канстантын Пятс
Наступнік Каарэл Ээнпалу[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 24 верасьня 1872(1872-09-24)
Памёр: 23 ліпеня 1940(1940-07-23) (67 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:

Я́ан Тэ́эмант (па-эстонску: aan Teemant; 24 верасьня 1872, воласьць Вігала — 24 ліпеня або 3 ліпеня 1940, Талін) — эстонскі дзяржаўны дзеяч.

Скончыў прыватную гімназію Хуга Трэфнэра, юрыдычны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту (1901). Ганаровы доктар права Тартускага ўнівэрсытэту (1932).

Рэвалюцыйная дзейнасьць і зьняволеньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў памочнікам прысяжнага паверанага ў Рэвелі (цяпер — Талін). У 1904—1905 — гласны гарадзкой думы Рэвеля. У 1905 актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях, у сьнежні 1905 году быў выбраны кіраўніком Усеэстонскага сходу народных прадстаўнікоў у Тарту, кіраваў сходам у актавай зале Юр’еўскага (цяпер — Тартускі) унівэрсытэту — так званым «аўласкім сходам». Быў вымушаны эміграваць у Швайцарыю, ва ўмовах ваеннага становішча быў завочна прысуджаны да сьмяротнага пакараньня. Пасьля адмены ваеннага становішча і сьмяротнага прысуду вярнуўся ў Эстонію (у 1908 годзе). Быў асуджаны да пазбаўленьня свабоды на паўтара году. Адбыўшы тэрмін зьняволеньня, у 1911—1913 знаходзіўся ў ссылцы ў Архангельскай губэрні.

Адвакат і палітык

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1913/1914 — 1940 — адвакат у Таліне, у 1919—1925 — старшыня калегіі адвакатаў. У 1917—1919 — чалец, у 1917 — першы намесьнік старшыні Эстонскай часовай земскай рады, у 1918—1919 — генэральны пракурор Эстонскай рэспублікі, у 1919—1920 — чалец Устаноўчага сходу. Быў дэпутатам Рыйгікогу другога — пятага скліканьняў. З 15 сьнежня 1925 па 9 сьнежня 1927 году і з 19 лютага 1932 па 19 ліпеня 1932 году — дзяржаўны старэйшына (глава дзяржавы).

Крытычна адносіўся да аўтарытарнага рэжыму Канстантына Пятса, які ўсталяваўся пасьля дзяржаўнага перавароту 1934 году. У 1939—1940 гг. — эстонскі прадстаўнік у Нямецкім апякунскім ўпраўленьні (органе, створаным для апякунства над маёмасьцю немцаў, якія перасяляліся ў Нямеччыну ў гэты пэрыяд).

23 ліпеня 1940 году быў арыштаваны органамі НКУС. Па розных зьвестках, памёр або быў расстраляны ў 1941 у Талінскай цэнтральнай турме.

  • Ülo Kaevats et al. 2000. Eesti Entsüklopeedia 14. Tallinn: Eesti Entsüklopeediakirjastus, ISBN 9985-70-064-3
  • "Эстонский биографический словарь". Талін, 2002.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]