Перайсьці да зьместу

Юры Ільленка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Ільленка
Іллєнко Юрій Герасимович
Род дзейнасьці кінарэжысэр, кінаапэратар, сцэнарыст, палітык
Дата нараджэньня 18 ліпеня 1936 (88 гадоў)
Месца нараджэньня Чаркасы
Дата сьмерці 15 чэрвеня 2010(2010-06-15) (73 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэр, кінаапэратар, сцэнарыст, апэратар-пастаноўшчык
Навуковая сфэра кінарэжысура[d][1], кінасцэнарыстыка[d][1] і палітыка[1]
Дзеці Андрэй Ільленка і Філіп Ільленка[d]
Узнагароды
народны артыст Украінскай ССР
ордэн «За заслугі» II ступені
Народны артыст Украіны
Ганаровая адзнака прэзыдэнта Ўкраіны
прэмія імя Аляксандра Даўжэнкі Нацыянальная прэмія Ўкраіны імя Тараса Шаўчэнкі

Юры Герасімавіч Ільленка (па-ўкраінску: Іллє́нко Ю́рій Гера́симович, 18 ліпеня 1936, Чаркасы15 чэрвеня 2010[2]) — украінскі кінарэжысэр, кінаапэратар, сцэнарыст. Удзельнік палітрады Усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода».

Гады вайны разам зь сям’ёй правёў у эвакуацыі ў Сыбіры (бацька быў на фронце). У 1960 скончыў ВГІК (кіраўнікі — Б.Турок, С.Урусеўскі). Дэбютаваў як апэратар у фільме Якава Сэгеля Бывайце, галубы (1960). Працаваў на Ялцінскай кінастудыі, з 1963 — на кінастудыі Даўжэнкі ў Кіеве. Сусьветную славу Ільленку прынесла апэратарская праца ў фільме С.Параджанава Цені забытых продкаў (1964).

Рэжысэрскія працы Ільленка прыналежаць да школы ўкраінскага паэтычнага кіно (Л.Осыка і інш.). Яны адзначаныя прэміямі на міжнародных кінафэстах.

Зьяўляўся ў некалькіх фільмах як актор (Вуліца Ньютона, хата адна, 1963). Выстаўляецца таксама як мастак.

Брат — Вадзім Герасімавіч Ільленка, кінаапэратар.

Абраная фільмаграфія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэдагагічная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1986 — загадчык катэдрай кінарэжысуры і кінадраматургіі Кіеўскага інстытуту тэатральнага мастацтва ім. Карпенка-Карага, прафэсар.

  • Парадыгма кіно. Кіеў: Абрыс, 1999

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]