Эмілі Дыкінсан
Эмілі Дыкінсан | |
Emily Elizabeth Dickinson | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Emily Elizabeth Dickinson |
Нарадзілася | 10 сьнежня 1830[1][2][3][…] |
Памерла | 15 траўня 1886[1][2][3][…] (55 гадоў) |
Пахаваная | |
Бацькі | Эдўард Дыкінсан[d][4] Эмілі Норкрас[d][7][4] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка |
Гады творчасьці | 1860—1886 |
Жанр | паэзія[4] |
Мова | ангельская мова[8] |
Дэбют | «Poems by Emily Dickinson» |
Узнагароды | |
https://www.emilydickinson.org/ |
Э́мілі Элі́забэт Ды́кінсан (па-ангельску: Emily Elizabeth Dickinson; 10 сьнежня 1830 году, Амгэрст, Масачусэтс — 15 траўня 1886 году, там жа) — амэрыканская паэтка.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эмілі нарадзілася другой з трох дзяцей у пурытанскай сям’і Эдуарда Дыкінсана, багатага адваката, кангрэсмэна, і Эмілі Норкрас. Дзедам Эмілі быў Самюэль Фаўлер Дыкінсан, заснавальнік Коледжу Амгэрст. У доме Дыкінсанаў прытрымліваліся строгіх пратэстанцкіх правілаў. Эмілі наведвала пачатковую школу на Плэзэнт Стрыт, у 1840 годзе паступіла разам зь сястрой у Коледж Амгэрст, які за два гады да гэтага стаў прыймаць дзяўчынак. У каледжы Эмілі вывучала ангельскую мову, латынь, літаратуру, батаніку, геалёгію, псыхалёгію і арыфмэтыку. Скончыла каледж у 1847 годзе, а потым, з 10 жніўня да 25 сакавіка 1848 году, вучылася ў жаночай сэмінарыі Маўнт-Холіноўк, у 16 км ад Амгэрсту. Прычыны яе сыходу з сэмінарыі невядомыя. Пасьля сэмінарыі Эмілі вярнулася ў бацькоўскі дом. Да канца жыцьця Эмілі Дыкінсан так і ня выйшла замуж і засталася ў доме бацькоў[9]. Родны горад Амгэрст Эмілі пакідала толькі некалькі разоў для падарожжаў у Філадэлфію, Вашынгтон і Бостан. Пісаць вершы яна пачала ў 30 гадоў. У 1862 годзе Эмілі даслала некалькі сваіх вершаў у выдавецтва «Atlantic Monthly», але рэдактар Томас Хігінсан адмовіўся іх друкаваць па прычыне неадпаведнасьці прынятым стандартам вершаў таго часу. Аднак яны пасябравалі і яшчэ шмат гадоў яны перапісваліся, у лістах Хігінсан даваў парады Дыкінсан ў справах паэзіі.
У гады жыцьця Эмілі Дыкінсан было надрукавана толькі сем яе вершаў. Пасьля яе сьмерці 15 траўня 1886 году яе малодшая сястра Лавінія знайшла ў закрытай на ключ шафе рукапісы 1775 вершаў Эмілі.
Лавінія папрасіла дапамогі ў выданьні вершаў сястры ў Мэйбэль Люміс Тод, жонкі мясцовага прафэсара астраноміі, таленавітай мастачкі і сяброўкі Эмілі. Пасьля шматлікіх спробаў і пры дапамозе Томаса Хігінсана атрымалася выдаць творы Эмілі (у 1890 годзе), але вершы былі адрэдагаваны, каб дапасаваць іх да прынятых у той час эстэтычных правілаў для вершаў. Публікацыя некаторых зь вершаў была адхілена з-за асьцярогі публічнага меркаваньня. Аднак, нягледзячы на асьцярогі, вершы хутка атрымалі папулярнасьць. Толькі ў 1955 годзе быў надрукаваны поўны збор твораў паэткі[10]. Гэта дапамагло грамадзкасьці больш поўна ацаніць мэдытатыўную лірыку творчасьці Эмілі, а аўтарка была прызнана як самая таленавітая амэрыканская паэтка[11].
Вершы Эмілі Дыкінсан ня маюць аналягаў у паэзіі таго часу. Іх радкі кароткія, назвы, як правіла, адсутнічаюць, і часта сустракаюцца незвычайная пунктуацыя і выкарыстаньне загалоўных літар. Шматлікія яе вершы ўтрымліваюць матывы неўміручасьці і сьмерці, гэтыя ж сюжэты ёсьць і ў яе лістах да сяброў.
У Рэспубліцы Беларусь сярод аўтараў дасьледчыцкіх работ пра Эмілі Дзікінсан вылучаюцца: Т. Я. Аўтуховіч (Гродна)[12], Т. Я. Камароўская (Мінск)[13], В. І. Гутар (Гродна)[14], Е. М. Мірошнікава (Мінск)[15], Ю. С. Пятачкоў (Мінск)[16] і інш.
На беларускую мову вершы Дзікінсан перакладалі Рыгор Барадулін, Андрэй Хадановіч, Макс Шчур[17].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Emily Dickinson // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ а б Emily Elizabeth Dickinson // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ а б Emily Dickinson // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б в г д е https://www.biography.com/people/emily-dickinson-9274190
- ^ а б Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ^ http://asteria.fivecolleges.edu/findaids/amherst/ma167.html
- ^ Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English (анг.): Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 291.
- ^ Dickinson, Emily, 1830-1886 // CONOR.SI
- ^ http://www.bielarus.org/open.php?n=530&a=12 Bielarus.org №530
- ^ Bielarus.org №530
- ^ Bloom (1999), 9; Ford (1966), 122.
- ^ Автухович, Т.Е. Индивидуально-творческое преломление романтической парадигмы в поэзии Ф. И. Тютчева и Э. Дикинсон / Т. Е. Автухович // Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай: матэрыялы IX міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвеч. 70-годдзю філалагічнага факультэта БДУ, Мінск, 15 — 17 кастрычніка 2009 г.: у 2 ч. Ч. 2. — Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2010. — С. 146—152.
- ^ Комаровская, Т.Е. «…мои друзья — Холмы… и Солнечный закат…» Литературный портрет Эмили Дикинсон / Т. Е. Комаровская // «Всемирная литература», 2000. — № 9. — С. 156—163.
- ^ Гутар, О.И. «Письмо Миру» Эмили Дикинсон: проблема интерпретации и перевода (версии А. Гаврилова и А. Ходановича) / Е. Ф. Карский и современное языкознание: материалы XII междунар. науч. чтений (Гродно, 20 — 21 мая 2010 г.) ГрГУ им. Я. Купалы; редкол.: М. И. Конюшкевич, А. В. Никитевич. — Гродно: ГрГУ, 2011. — 507 с.
- ^ Мирошникова, Е.М. Эмили Дикинсон и Кристина Россетти: общее и особенное / Е. М. Мирошникова // Сборник работ 70-й научной конференции студентов и аспирантов Белорусского государственного университета, 15 — 18 мая 2013 г., Минск: В 3 ч. Ч. 2. — Минск, 2013. — С. 131—135.
- ^ Пятачков, Ю.С. Немецкая классическая философия и философские учения Востока как основа поэтического творчества Ф. И. Тютчева и Э. Э. Дикинсон: магистерская диссертация [Текст] / Ю. С. Пятачков. — Минск, БГПУ, 2014. — 88 с.
- ^ Эмілі Дыкінсан(недаступная спасылка)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дикинсон Э. Стихотворения. Письма. М. Изд-во «Наука». 2007
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Выбраная лірыка / Эмілі Дыкінсан. — Мінск : Зміцер Колас, 2017. — 84, [1] с. — (Паэты планеты).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 10 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1830 годзе
- Нарадзіліся ў Масачусэтсе
- Памерлі 15 траўня
- Памерлі ў 1886 годзе
- Памерлі ў Масачусэтсе
- Пахаваныя ў ЗША
- Выпускніцы коледжу Маўнт-Голіёк
- Літаратаркі ЗША
- Паэткі ЗША
- Хрысьціянскія паэты і паэткі
- Памерлі ад нэфрыту
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў ЗША