Эмілі Дыкінсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Эмілі Дыкінсан
Emily Elizabeth Dickinson
Black-white photograph of Emily Dickinson2.png
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Emily Elizabeth Dickinson
Нарадзілася 10 сьнежня 1830
Амгэрст, Масачусэтс
Памерла 15 траўня 1886 (55 гадоў)
Амгэрст, Масачусэтс
Пахаваная Масачусэтс[1]
Бацькі Эдўард Дыкінсан[1]
Эмілі Норкрас[2][1]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка
Гады творчасьці 1860—1886
Жанр паэзія[1]
Мова ангельская мова[3][1]
Дэбют «Poems by Emily Dickinson»
Узнагароды

Эмілі Элізабэт Дыкінсан (па-ангельску: Emily Elizabeth Dickinson; 10 сьнежня 1830 году, Амгэрст, Масачусэтс15 траўня 1886 году, там жа) — амэрыканская паэтка.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эмілі нарадзілася другой з трох дзяцей у пурытанскай сям’і Эдуарда Дыкінсана, багатага адваката, кангрэсмэна, і Эмілі Норкрас. Дзедам Эмілі быў Самюэль Фаўлер Дыкінсан, заснавальнік Коледжу Амгэрст. У доме Дыкінсанаў прытрымліваліся строгіх пратэстанцкіх правілаў. Эмілі наведвала пачатковую школу на Плэзэнт Стрыт, у 1840 годзе паступіла разам зь сястрой у Коледж Амгэрст, які за два гады да гэтага стаў прыймаць дзяўчынак. У каледжы Эмілі вывучала ангельскую мову, латынь, літаратуру, батаніку, геалёгію, псыхалёгію і арыфмэтыку. Скончыла каледж у 1847 годзе, а потым, з 10 жніўня да 25 сакавіка 1848 году, вучылася ў жаночай сэмінарыі Маўнт-Холіноўк, у 16 км ад Амгэрсту. Прычыны яе сыходу з сэмінарыі невядомыя. Пасьля сэмінарыі Эмілі вярнулася ў бацькоўскі дом. Да канца жыцьця Эмілі Дыкінсан так і ня выйшла замуж і засталася ў доме бацькоў[4]. Родны горад Амгэрст Эмілі пакідала толькі некалькі разоў для падарожжаў у Філадэлфію, Вашынгтон і Бостан. Пісаць вершы яна пачала ў 30 гадоў. У 1862 годзе Эмілі даслала некалькі сваіх вершаў у выдавецтва «Atlantic Monthly», але рэдактар Томас Хігінсан адмовіўся іх друкаваць па прычыне неадпаведнасьці прынятым стандартам вершаў таго часу. Аднак яны пасябравалі і яшчэ шмат гадоў яны перапісваліся, у лістах Хігінсан даваў парады Дыкінсан ў справах паэзіі.

У гады жыцьця Эмілі Дыкінсан было надрукавана толькі сем яе вершаў. Пасьля яе сьмерці 15 траўня 1886 году яе малодшая сястра Лавінія знайшла ў закрытай на ключ шафе рукапісы 1775 вершаў Эмілі.

Лавінія папрасіла дапамогі ў выданьні вершаў сястры ў Мэйбэль Люміс Тод, жонкі мясцовага прафэсара астраноміі, таленавітай мастачкі і сяброўкі Эмілі. Пасьля шматлікіх спробаў і пры дапамозе Томаса Хігінсана атрымалася выдаць творы Эмілі (у 1890 годзе), але вершы былі адрэдагаваны, каб дапасаваць іх да прынятых у той час эстэтычных правілаў для вершаў. Публікацыя некаторых зь вершаў была адхілена з-за асьцярогі публічнага меркаваньня. Аднак, нягледзячы на асьцярогі, вершы хутка атрымалі папулярнасьць. Толькі ў 1955 годзе быў надрукаваны поўны збор твораў паэткі[5]. Гэта дапамагло грамадзкасьці больш поўна ацаніць мэдытатыўную лірыку творчасьці Эмілі, а аўтарка была прызнана як самая таленавітая амэрыканская паэтка[6].

Вершы Эмілі Дыкінсан ня маюць аналягаў у паэзіі таго часу. Іх радкі кароткія, назвы, як правіла, адсутнічаюць, і часта сустракаюцца незвычайная пунктуацыя і выкарыстаньне загалоўных літар. Шматлікія яе вершы ўтрымліваюць матывы неўміручасьці і сьмерці, гэтыя ж сюжэты ёсьць і ў яе лістах да сяброў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е ё ж з https://www.biography.com/people/emily-dickinson-9274190
  2. ^ а б Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English — С. 291. — ISBN 978-0-300-04854-4
  3. ^ data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  4. ^ http://www.bielarus.org/open.php?n=530&a=12 Bielarus.org №530
  5. ^ Bielarus.org №530
  6. ^ Bloom (1999), 9; Ford (1966), 122.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Эмілі Дыкінсансховішча мультымэдыйных матэрыялаў