Элк (рака)
Элк | |
Рака Элк у ваколіцах вёскі Мілюкі | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Шэская гара |
Вусьце | Бобра |
Краіны басэйну | Польшча |
Вобласьці | Вармінска-Мазурскае ваяводзтва |
Даўжыня | 113,6 км |
Плошча басэйну | 1524,5 км² |
Асноўныя прытокі | |
Левыя | Мазурка, Паломска Млынаўка, Кармелаўка, Канал Кувасы |
Правыя | Гаўлік, Ружаніца, Біндуга |
Элк (па-польску: Ełk, былыя назвы Лык[1], Лек) — рака ў паўночна-ўсходняй Польшчы, у Вармінска-Мазурскім ваяводзтве правы прыток Бобры (басэйн Віслы). Даўжыня 113,6 км. Плошча вадазбору 1524,5 км². Элк працякае праз азёры Лазьня, Ласьмяды, Страдунскае, Элк і Галецкае.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Праваруч: Гаўлік, Ружаніца, Біндуга
- Леваруч: Мазурка, Паломска Млынаўка, Кармелаўка, Канал Кувасы
На рацэ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з гістарычнай рэчаіснасьцю рака Элк знаходзілася ў глыбіні балтыйскага абшару. У VIII—IX ст. на берагах ракі жылі паляксяне[2] — суседзі галіндаў і мазаўшан. А паляксяне ў сваю чаргу былі адным з чатырох найбуйнейшых яцьвяскіх плямёнаў. Існуе меркаваньне што паходжаньне назвы паляксян цесна злучана з назвай ракі.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Элк зьяўляецца правабярэжным прытокам Бобры. Вадазбор ракі знаходзіцца ў межах трох прыродных рэгіёнаў: Шэскае ўзгор’е, Элцкае паазер’е і Бобраўская катліна. Свой пачатак рака бярэ за 12 км на поўдзень ад места Гольдап, і цячэ ў паўднёвым кірунку. Дно галоўным чынам складаецца з гліністай глебы з фрагмэнтамі пяску і жвіру. Вада ў рацэ амаль па ўсёй даўжыні кваліфікавана як трэці клас чысьціні. Працяглы адрэзак сваёй плыні рака працякае праз Бобраўскую катліну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае, 2-е выданьне, Том 1, 2007 г., С. 58