Перайсьці да зьместу

Эвангельле навучальнае (1569)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Эвангельле Вучыцельнае»)
Эвангельле навучальнае, 1569
19×30 см
Палацава-паркавы ансамбль, Гомель

«Эва́нгельле навуча́льнае» — помнік старажытнабеларускага кнігадрукаваньня, першае на Беларусі друкаванае Эвангельле. Выдадзенае Іванам Федаровічам і Пётрам Мсьціслаўцам у 1569 годзе ў Заблудаве на царкоўнаславянскай мове.

Акрамя біблійнага тэксту, уключае таксама творы бізантыйскай, баўгарскай і старажытнарускай пісьменнасьці, у тым ліку «Слова на ўшэсьце Кірылы Тураўскага». Мае прадмову, напісаную гетманам ВКЛ Рыгорам Хадкевічам.

Надрукавана фарматам у аркуш (407 аркушаў) з выкарыстаньнем паўустаўнага шрыфту маскоўскага выданьня «Апосталу»(ru). У аздобе спалучаны рысы маскоўскага і беларускага кнігадрукаваньня: тытульны ліст, гравюры з выявай гербу Хадкевіча (мяркуюць, што выканаў Мсьціславец), 3 застаўкі, 6 канцовак, 2 ініцыялы, 77 лямбардаў (дробных ініцыялаў). Застаўкі выкананыя ў так званым старадрукарскім стылі (спалучэньне адлюстраваньняў акантавага ліста, кедравых шышак, граната і іншага) белымі лініямі па чорным фоне (двойчы) і чорнымі па белым.

«Эвангелле навучальнае» неаднаразова перавыдавалася. Захаваліся 44 асобнікі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  721Ж000050

Эвангельле навучальнае (1569)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў