Эва Копач
Эва Копач лац. Eva Kopač | |
Ewa Kopacz | |
Афіцыйны здымак | |
54-ая старшыня Савету міністраў Польшчы | |
---|---|
22 верасьня 2014 — 12 лістапада 2015 | |
Прэзыдэнт: | Браніслаў Камароўскі |
Папярэднік: | Дональд Туск |
Наступнік: | Бэата Шыдла |
Маршалак Сэйму Польшчы | |
8 лістапада 2011 — 2 верасьня 2014 | |
Папярэднік: | Гжэгаж Схятына |
Наступнік: | Радаслаў Сікорскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
3 сьнежня 1956 (67 гадоў) Скарышаў, Польшча |
Партыя: | Грамадзянская Плятформа |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Э́ва Бажэ́на Ко́пач (па-польску: Ewa Bożena Kopacz; нар. 3 сьнежня 1956 году, Скарышаў, Польшча)[2] — польскі палітык.
Доктарка па адукацыі, працавала пэдыятрам і ўрачом агульнай практыкі. З 2007 па 2011 гады займала пасаду міністра аховы здароўя. Была дэпутатам парлямэнту чатырох скліканьняў, з 2011 году — сьпікерам сэйма Польшчы. У «Грамадзянскай плятформе» з 2001 году, у сьнежні 2013 была абрана першым намесьнікам старшыні кіруючай партыі.
15 верасьня 2014 прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі прызначыў яе прэм’ер-міністрам і даручыў сфармаваць урад[3]. 12 лістапада 2015, на першым паседжаньні Сэйму VIII скліканьня, склала свае паўнамоцтвы, якія ў той самы дзень былі прынятыя прэзыдэнтам Анджэем Дудам[4].
Прыватнае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ейным мужам быў пракурор Марак Копач (1956—2013)[5], зь якім разьвялася ў 2008[6].
Эва Копач мае дачку Катажыну, якая працуе лекарам[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б http://www.sejm.gov.pl/poslowie/posel6/170.htm
- ^ https://katalog.bip.ipn.gov.pl/informacje/13678
- ^ https://web.archive.org/web/20160306094127/http://by.belapan.by/archive/2014/09/15/eu_eu_726765_726766
- ^ Prezydent przyjął dymisję Kopacz i jej ministrów. tvn24.pl 12-11-2015
- ^ Пахаваньне Марка Копача, былога мужа маршалка Сэйму (фота) 26-9-2013 echodnia.eu
- ^ Найвялікшая драма Эвы Копач — бомбавы замах на яе мужа. 2015-06-20 NaTemat.pl
- ^ Як разводзілася Эва Копач dziennik.pl
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эва Копач — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў