Шабекіна
Шабекіна | |||
| |||
Дата заснаваньня: | 1713 | ||
Краіна: | Расея | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 110 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: | |||
Тэлефонны код: | 47248 | ||
Паштовы індэкс: | 309290 | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°25′0″ пн. ш. 36°54′0″ у. д. / 50.41667° пн. ш. 36.9° у. д.Каардынаты: 50°25′0″ пн. ш. 36°54′0″ у. д. / 50.41667° пн. ш. 36.9° у. д. | ||
Шабекіна | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
https://www.admshebekino.ru/ |
Шабе́кіна (па-расейску: Шебекино) — места ў Белгародзкай вобласьці Расеі, адміністрацыйны цэнтар Шабекінскага раёну.
Разьмешчаны на мяжы з братняй Украінай, за 7 км ад ракі Северскі Данец, за 32 км ад Белгараду.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Датай заснаваньня паселішча лічыцца 1713 рок, калі яно ўпершыню пазначана на мапах. Назву слабада Шыбекіна атрымала ад прозьвішча першага земляўласьніка Івана Шыбекі. Пазьней назву перакруцілі на Шабекіна.
У 1792 року ў слабадзе збудаваная драўляная царква Ціхвінскай Божай Маці.
У XIX стагодзьдзі слабада стала цэнтрам воласьці Белгародзкага павету Курскай губэрні[2].
У 1839 року новыя ўласьнікі слабады, Рэбіндары, збудавалі цукровы завод, у 1847 — цагельню, у 1867 — рамонтныя майстэрні для сельскагаспадарчых машынаў, у 1875 — вінакурню і млын з маслабойкай.
У 1896 року да Шабекіна прайшла чыгунка ад станцыі Нежагаль.
На пераломе 1880-х рокаў побач з старой царквою збудаваная новая мураваная.
У 1905 року Рэбіндары збудавалі электрастанцыю дзеля патрэбаў цукровага заводу, але яна забясьпечвала і жылыя дамы. У 1914 року збудаваная гарбарня і бойня. Да рэвалюцыі дзейнічалі таксама сьпіртавы, крэйдавы і цэглавы заводы.
У 1922 року Шабекіна ўвайшло ў склад РСФСР. У 1928 стала цэнтрам Шабекінскага раёну, 16 сьнежня 1938 року атрымала мескі статус.
З 14 чэрвеня 1942 да 9 лютага 1943 року пад нямецкай акупацыяй.
У 1948 року пачалося будаўніцтва першага ў СССР хімічнага заводу, які вырабляў тлушчазаменьнікі ды мыйныя сродкі.
Пасьля нападу расеі на Ўкраіну Шабекіна сталі абстрэльваць у адказ.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx (рас.)
- ^ Администрация Шебекино — История города Праверана 2013-03-06 г. Архіўная копія ад 2014-09-28 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Овчинников В. В. Шебекино / Гл. редактор В. В. Овчинников // Белгородская энциклопедия. — Белгород: Областная типография, 1998. — С. 338. — ISBN 5-86295-001-X.
- Поспелов Е. М. Географические названия России: Топонимический словарь: Более 4 000 единиц. — М.: АСТ; Астрель, 2008. — 528 с. — 1500 ас. — ISBN 978-5-17-054966-5