Чарнавіцкі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Юрыя Фядзьковіча
Выгляд
Чарнавіцкі нацыянальны ўнівэрсытэт | |
Чернівецький національний університет імені Юрія Федьковича | |
Лягатып | |
Заснаваны | 4 кастрычніка 1875 году |
---|---|
Тып | грамадзкі |
Прэзыдэнт | Сьцяпан Мельнічук[1] |
Колькасьць студэнтаў | 19227 |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Чарнаўцы |
Краіна | Украіна |
Знаходзіцца ў складзе | Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][2] |
Вэб-сайт | www.chnu.edu.ua |
Чарнавіцкі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Юрыя Фядзьковіча (па-ўкраінску: Чернівецький національний університет імені Юрія Федьковича) — дзяржаўны ўнівэрсытэт у горадзе Чарнаўцы ва Ўкраіне. Адна зь вядучых украінскіх установаў вышэйшай адукацыі, была заснавана ў 1875 годзе як «Чанавіцкі унівэрсытэт імя Франца-Ёсіфа» (ням. Franz-Josephs-Universität Czernowitz) у час калі горад уваходзіў у склад Аўстра-Вугоршчыны. На сёньня ўнівэрсытэт месьціцца комплексе рэзыдэнцыі мітрапалітаў Букавіны і Далмацыі, які ўваходзіць у сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО з 2011 году.
Інстытуты і факультэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Інстытут біялёгіі, хіміі і біярэсурсаў
- Інстытут фізіка-тэхнічных і камп’ютарных навук
- Геаграфічны факультэт
- Эканамічны факультэт
- Факультэт замежных моў
- Факультэт гісторыі, паліталёгіі і міжнародных адносін
- Факультэт архітэктуры, будаўніцтва і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Факультэт педагогікі, псіхалёгіі і сацыяльнай працы
- Факультэт матэматыкі і інфарматыкі
- Факультэт фізічнай культуры і здароўя чалавека
- Факультэт фінансаў, прадпрымальніцтва і ўліку
- Філялягічны факультэт
- Філязофска-тэалягічны факультэт
- Юрыдычны факультэт