Чарлз Дыкенз
Чарлз Дыкенз | |
па-ангельску: Charles Dickens | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Charles John Huffam Dickens (Чарлз Джон Гафам Дыкенз) |
Нарадзіўся | 7 лютага 1812 Лэндпарт, Портсмут, Ангельшчына |
Памёр | 9 чэрвеня 1870 (58 гадоў) Гейдсхіл, Кент, Ангельшчына |
Пахаваны | |
Бацькі | Джон Дыкенс[d][2] Элізабэт Дыкенс[d][2] |
Сужэнец | Кэтрын Дыкенс[d][2][3] |
Дзеці | Charles Dickens, Jr.[d][2][3], Mary Dickens[d][2][3], Kate Perugini[d][2], Walter Landor Dickens[d][2], Francis Dickens[d][2], Alfred D'Orsay Tennyson Dickens[d][2], Sydney Smith Haldimand Dickens[d][2][1], Henry Fielding Dickens[d][2], Dora Annie Dickens[d][2] і Edward Dickens[d][2] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік-навэліст |
Гады творчасьці | 1833—1870 |
Жанр | рэалізм |
Мова | ангельская |
Значныя творы |
|
Узнагароды | |
Подпіс | |
[[::en:s:Charles Dickens|Творы]] ў Вікікрыніцах | |
Чарлз Джон Га́фам Ды́кенз (па-ангельску: Charles John Huffam Dickens; 7 лютага 1812, Портсмут, Англія — 9 чэрвеня 1870, сядзіба Гэйдсгіл Плэйс, Кент) — брытанскі навэліст Віктарыянскай эры і ангельскі пісьменьнік, які ўвёў у ангельскую літаратуру адных з самых іранічных пэрсанажаў[4]. Працаваў журналістам газэты «Morning Chronicle», рэдактарам літаратурнага часопісу «Bentley’s Miscellany».
На беларускую мову былі перакладзеныя наступныя творы Дыкенза: «Домбі і сын» (1937), «Вялікія чаканьні» (1940)[5], «Олівэр Твіст» (2010)[6], «Калядны харал» (2014)[7].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 7 лютага 1812 — у Лендпарту (Портсмут) у сям’і чыноўніка марскога ведамства нарадзіўся Чарлз Дыкенз
- 1817 — сям’я Дыкензаў пасяляецца ў Чатэме
- 1823 — Чарлз прыязджае ў Лёндан
- 1824 — Дыкенза працуе на фабрыцы ваксы; яго айцец трапляе ў пазыковую турму. Чарлз паступае ў «Акадэмію Вэлінгтан-Гаўс»
- 1827 — работа клеркам у канторы страпчых
- 1828 — Дыкенз працуе ў судзе; захапляецца тэатрам і аматарскімі спэктаклямі
- 1831—1835 — Дыкенз становіцца рэпартэрам; пад псэўданімам Боз друкуе нарысы
- 1836 — у лютым выходзяць Нарысы Боза; 31 сакавіка апублікаваны першы выпуск «Запісак Піквіцкага клюбу»
- 1838 — Чарлз Дыкенз знаёміцца са станам школаў у Ёркшыру, пачынае публікаваць раман «Жыцьцё і прыгоды Нікаласа Нікльбі»
- 1839 — завяршаюцца публікацыю «Олівэра Твіста» і «Нікаласа Нікльбі»
- 1840 — публікуецца раман «Лаўка старажытнасьцяў» (скончаны ў студзені 1841 г.)
- 1842 — у студзені Дыкенз адплывае ў Амэрыку. Вяртаецца ў Англію ў чэрвені. У кастрычніку выходзяць «Амэрыканскі нататкі».
- 1843 — праца над раманам «Жыцьцё і прыгоды Марціна Чэзлвіта» (скончаны ў 1844 г.) Публікуе «Калядны харал у прозе»
- 1844 — вандроўка па Італіі. Выходзіць апавяданьне «Званы»
- 1845 — вандроўка па Італіі, Швайцарыі, Бэльгіі. Выходзіць «Цвыркун на печы»
- 1846 — Дыкенз пачынае работу над раманам «Домбі і сын», першы выпуск якога выходзіць у кастрычніку
- 1847 — пісьменьнік у Парыжы. Сустрэча з Гансам Хрысьціянам Андэрсанам у Лёндане
- 1848 — у красавіку завяршаецца публікацыя «Домбі і сына»
- 1849 — у траўні пачынаецца публікацыя «Дэйвіда Копэрфілда»
- 1850 — Дыкенз пачынае выдаваць часопіс «Дамашняе чытаньне». У сьнежні завяршае «Дэйвіда Копэрфілда»
- 1852 — у сакавіку выходзіць першы выпуск раману «Халодны дом»
- 1853 — завяршаньне «Халоднага дому» (верасень). Першы досьвед публічных чытаньняў. У Бірмінггэме Дыкенз чытае «Калядны харал у прозе»
- 1854 — публікацыя рамана «Цяжкія часы» (з красавіка па жнівень)
- 1855 — публічная прамова ў Асацыяцыі па правядзеньні рэформы кіраваньня краінай (чэрвень). У сьнежні пачынаецца публікацыя «Крошкі Дорыт»
- 1856 — Дыкенз пасяляецца ў набыты ім у Рочэстэры доме Гэдсгіл-Плейс
- 1857 — у чэрвені завяршаецца публікацыя «Крошкі Дорыт». У Гэдсгіле гасьцюе Андэрсан
- 1858 — Дыкенз выступае з публічнымі чытаньнямі ў гарадах Ангельшчыны, Шатляндыі і Ірляндыі
- 1859 — пачынае выходзіць часопіс Дыкенза «Круглы год», дзе друкуецца яго раман «Аповесьць аб двух гарадах»
- 1860 — у сьнежні апублікаваны першы выпуск рамана «Вялікія надзеі»
- 1861 — завяршаецца публікацыя «Вялікіх надзеяў». Публічныя чытаньні Дыкенза ў Лёндане ды іншых гарадах Ангельшчыны
- 1862—1863 — чытаньні працягваюцца. У студзені 1863 г. Дыкенз чытае ў Парыжы
- 1864 — пачынаецца публікацыя рамана «Наш агульны сябар»
- 1865 — у лістападзе раман «Наш агульны сябар» завершаны
- 1866 — выступ з чытаньнямі ў Ангельшчыны, Ірляндыі, Шатляндыі, а таксама ў Парыжы
- 1867 — вандроўка ў Амэрыку (лістапад)
- 1868 — вяратньне ў Ангельшчыну ў траўні
- 1869 — пачатак работы над «Таямніцай Эдвіна Друда»
- 9 чэрвеня 1870 — сьмерць Чарлза Дыкенза
Літаратурная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дыкенз знайшоў сябе перш за ўсё як рэпартэр. Палітычнае жыцьцё, якое пашырылася, глыбокая цікавасьць да дэбатаў, якія адбываліся ў парлямэнце, і да падзеяў, якімі гэтыя дэбаты суправаджаліся, павысілі цікавасьць ангельскай публікі да прэсы, колькасьць і тыраж газэтаў, патрэба ў газэтных работніках. Як толькі Дыкенз выканаў на пробу некалькі рэпартэрскіх заданьняў, ён адразу быў адзначаны і пачаў узьнімацца, чым далей, тым болей зьдзіўляючы сваіх таварышаў рэпартэрскай іроніяй, жвавасьцю выкладаньня, багацьцем мовы. Дыкенз ліхаманкава ўхапіўся за газэтную работу, і ўсё тое, што расквітнела ў ім яшчэ ў дзяцінстве і што атрымлаа своеасаблівы, крыху пакутлівы ўхіл у больш позьнейшую пору, вылівалася цяпер з-пад яго пяра, прычым ён цудоўна ўсьведамляў ня толькі, што ты самым ён даводзіць свае ідэі да ўсеагульнай увагі, але і тое, што робіць сваю кар’еру. Літаратура — вось што цяпер зьяўлялася цяпер яго лесьвіцай, па якой ён узьнімаецца на вяршыню грамадзтва, у той жа час зьдзяйсьняючы добрую справу дзеля ўсяго чалавецтва, дзеля сваёй краіны і перш за ўсё дзеля ўсіх прыгнечаных.
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1906 годзе Гільбэрт Кійт Чэстэртан напісаў біяграфію Дыкенза.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м Kindred Britain
- ^ а б в Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ «Victorian squalor and hi-tech gadgetry: Dickens World to open in England», The New York Times, 23 May 2007. (анг.)
- ^ Судленкова О. А., Кортес Л. П. 100 писателей Великобритании. — Мн.: Выш. шк., 1997. С. 76.
- ^ Будзьма.org — «Олівер Твіст» Дыкенса па-беларуску, 15.11.2010
- ^ Падарунак на Каляды: зборнік святочнага апавядання / Укладанне Ганна Янкута. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 196 с — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»). — ISBN 978-985-7119-15-8
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чарлз Дыкенз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- «Калядны харал у прозе: святочная гісторыя пра прывідаў» (частка першая і другая) на «ПрайдзіСвет»
- Гісторыя пра гоблінаў, якія скралі далакопа (пер. Антон Францішак Брыль)
- Дзіця марыць пра зорку
- Творы Чарльза Дыкенса на англійскай мове. Сайт Open Library. Фарматы: PDF, Plain text, DAISY, ePub, DjVu, MOBI