Цэнтральнаэўрапейскае пагадненьне аб вольным гандлі
Цэнтральнаэўрапейскае пагадненьне аб вольным гандлі | |
Дзяржавы-ўдзельніцы ЦЭПВГ (сінім) на мапе Эўропы | |
Дата ўтварэньня | 21 сьнежня 1992 (31 год таму) |
---|---|
Тып | Гандлёвае пагадненьне |
Дзейнічае ў рэгіёнах |
7 дзяржаваў
|
Афіцыйныя мовы |
мовы дзяржаваў-удзельніц
|
Дзейны кіраўнік | Косава |
Генэральны сакратар | Рэната Вітэз |
Сайт | www.cefta.int |
Цэнтральнаэўрапейскае пагадненьне аб вольным гандлі (ЦЭПВГ) — гандлёвае пагадненьне не-эўразьвязаўскіх дзяржаваў, пераважна з Паўднёва-Ўсходняй Эўропы, заснаванае ў 1992 року. Склад дзяржаваў-удзельніц з тае пары шматразова зьмяняўся, паколькі дзяржавы, якія ўваходзяць у Эўразьвяз, сканчаюць свой удзел у ЦЭПВГ. Паводле стану на 10 красавіка 2020 , У ЦЭПВГ уваходзяць Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Паўночная Македонія, Малдова, Сэрбія, Чарнагорыя і Часовая адміністрацыя ААН у Косаве.
Удзельніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле стану на 10 красавіка 2018 у ЦЭПВГ уваходзілі Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Малдова, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя і Часовая адміністрацыя ААН у Косаве.
Да ўваходу ў Эўразьвяз у ЦЭПВГ уваходзілі Баўгарыя, Вугоршчына, Польшча, Румынія, Славаччына, Славенія, Харватыя і Чэхія.
Удзельніцы | Увайшлі | Выйшлі | |
---|---|---|---|
Польшча | 1992 | 2004 | |
Вугоршчына | 1992 | 2004 | |
Чэхаславаччына | Чэхія (1993) | 1992 | 2004 |
Славаччына (1993) | 2004 | ||
Славенія | 1996 | 2004 | |
Румынія | 1997 | 2007 | |
Баўгарыя | 1999 | 2007 | |
Харватыя | 2003 | 2013 | |
Паўночная Македонія | 2006 | — | |
Альбанія | 2007 | — | |
Босьнія і Герцагавіна | 2007 | — | |
Малдова | 2007 | — | |
Чарнагорыя | 2007 | — | |
Сэрбія | 2007 | — | |
Косава | 2007 | — |
Крытэры ўваходжаньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На паседжаньні ў Загрэбе ў 2005 року ўстаноўленыя наступныя ўмовы ўдзелу:
- Сяброўства ў СГА альбо абавязаньне выконваць усе правілы СГА
- любая дамова пра асацыяцыю з Эўразьвязам
- Пагадненьні аб вольным гандлі зь дзейнымі дзяржавамі-ўдзельніцамі ЦЭПВГ
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эканоміка Эўропы
- Зоны вольнага гандлю ў Эўропе
- Эўрапейская асацыяцыя вольнага гандлю
- Пашырэньне Эўрапейскага Зьвязу
- Пакт стабільнасьці для Паўднёва-Ўсходняй Эўропы