Царква Сьвятога Яна (Тарту)
царква | |
Царква Сьвятога Яна
Jaani kirik | |
Краіна | Эстонія |
Горад | Тарту |
Каардынаты | 58°22′57″ пн. ш. 26°43′11″ у. д. / 58.3825° пн. ш. 26.71972° у. д.Каардынаты: 58°22′57″ пн. ш. 26°43′11″ у. д. / 58.3825° пн. ш. 26.71972° у. д. |
Канфэсія | лютэранства |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | цагляная готыка |
Дата заснаваньня | XIV стагодзьдзе |
Статус | архітэктурны помнік[d][1] |
Стан | дзейны |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Царква Сьвятога Яна | |
Царква Сьвятога Яна на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Яна (па-эстонску: Jaani kirik) — лютэранская царква ў Тарту, Эстонія. Адзін зь яскравых прыкладаў цаглянай готыкі ў Паўночнай Эўропе. У царкве захаваліся больш за 1 000 унікальных для эўрапейскага мастацтва тэракотавых фігураў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Археалягічныя раскопкі паказваюць, што на месцы царквы Сьвятога Яна існавала ў XII стагодзьдзі драўляная царква. Сучасная царква была заснаваная ў XIV стагодзьдзі і спачатку была каталіцкай. Будынак моцна пацярпеў падчас Лівонскай і Вялікай Паўночнай войнаў, пасьля чаго неаднаразова рэстаўраваўся і дабудоўваўся цягам XVIII—пачатку XX стагодзьдзяў. У хадзе Другой сусьветнай вайны царква згарэла падчас бамбаваньня Тарту 26 жніўня 1944 году. Рэстаўрацыю пачалі праводзіць толькі ў 1989 годзе і ўрачыста адкрылі адбудаваную царкву 29 чэрвеня 2005 году.
Турызм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Царква Сьвятога Яна зьяўляецца крайнім паўночна-ўсходнім пунктам Эўрапейскага шляху цаглянай готыкі.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Царква Сьвятога Яна ў 1860 годзе на малюнку Люі Гёфлінгера
-
Царква Сьвятога Яна ў 1794 годзе
-
Алтар
-
Уваход
-
Галоўны партал з тэракотавымі фігурамі
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Kaur Alttoa: Die Johanniskirche in Tartu/Dorpat. Tallinn 1994 (ням.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Johanniskirche (Tartu) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў