Хацінскі замак
Хацінскі замак — фартэцыя XIII—XVIII стагодзьдзяў у месьце Хаціне, Украіна, на беразе Днястра.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Замак мае складаную і гераічную гісторыю, ён пастаянна быў у цэнтры канфліктаў, што скаланалі рэгіён.
- IX стагодзьдзе — кіеўскі князь Уладзімер Сьвятаслававіч заснаваў умацаваны форт.
- 1250—1264 — Даніла Галіцкі і Леў Данілавіч збудавалі мураваны замак.
У 1340 годзе Хацін перайшоў да Вугорскага княства, а ў 1375 годзе да Малдаўскага гаспадарства. Менавіта малдаўскі гаспадар Стэфан ІІІ Вялікі значна разбудаваў мураваны замак. Па пэрымэтры былі збудаваны сьцены вышынёй да 40 і шырынёй 5—6 мэтраў, 3 вежы, узровень двару быў падняты на 10 мэтраў, а ўнутраная прастора падзелена на Княжацкі двор і двор войнаў. У такім стане замак і дайшоў да сучаснасьці.
У кастрычніку 1621 году пад сьценамі замка адбылася знакамітая Хацінская бітва. Украінска-беларуска-польскія войскі на чале зь Янам Каралем Хадкевічам і Пятром Сагайдачным разьбілі значныя сілы Асманскай імпэрыі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хацінскі замак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў