Францішак Заблоцкі
Выгляд
Францішак Заблоцкі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 2 студзеня 1752[1] |
Памёр | 10 верасьня 1821[1] (69 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладнік, пісьменьнік |
Мова | польская мова[2] |
Узнагароды | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Заблоцкі.
Франці́шак Забло́цкі (па-польску: Franciszek Zabłocki; 2 студзеня 1752 — 10 верасьня 1821, Коньскаволя каля Пулаў) — польскі адукацыйны дзяяч, паэт, больш знакаміты як аўтар камэдыяў польскага асьветніцтва.
З 1774 году працаваў ў Камісіі народнай асьветы, пасьля — Таварыстве элемэнтарных кніжак і камісіі адукацыі Варты законаў. Удзельнічаў у паўстаньні Касьцюшкі. Па задушэньні паўстаньня выехаў да Рыму, дзе быў быў высьвечаны на ксяндза.
З 1798 году быў пробашчам у Гуры Пулаўскай, а з 1800 году — у Коньскаволі. Там апекаваўся псыхічна хворым паэтам Францішкам Дыянізім Князьнінам.
Аўтар больш за 50 камэдыяў, у якіх атакаваў сарматызм і адсталасьць. Перакладаў таксама творы зь іншых моваў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Franciszek Zabłocki // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Zabłocki, Franciszek, 1752-1821 // CONOR.SI
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Zabłocki Franciszek (пол.) у Internetowa encyklopedia PWN
- Zabłocki Franciszek (пол.) у Encyklopedia WIEM
- M. Gawalewicz, Franciszek Zabłocki. Szkic biograficzno-krytyczny, Nakładem Redakcyi Świata, Kraków 1894 (djvu) (пол.)
- P. Pytlak, Tajemnice archiwum parafialnego w Końskowoli, TODK Fara Końskowolska, Końskowola 2009, ss. 41-43.