Перайсьці да зьместу

Французы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Французы
les Français
Знакамітыя французы
Агульная колькасьць 110 мільёнаў (прыкладна)
Рэгіёны пражываньня

Сьцяг ФранцыіФранцыя:
65 мільёнаў
Сьцяг ЗШАЗША:
11 мільёнаў
Сьцяг КанадыКанада (Квэбэк):
5 мільёнаў
Сьцяг БэльгііБэльгія (Валёнія, рэгіён Брусэлю):
3 мільёны
Сьцяг ШвайцарыіШвайцарыя (паўднёвы захад):
1.5 мільёна

Сьцяг ВялікабрытанііВялікабрытанія:
250 тысяч
Мова француская
Рэлігіі Каталіцтва, Пратэстанцтва

Французы (па-француску: les Français) або францускі народ (па-француску: le peuple français) — назва жыхароў Францыі, краіны ў Заходняй Эўропе, які налічвае сёньня 63 мільёны чалавек. З францускага юрыдычнага пункта гледжаньня, францускі народ — гэта ўсе грамадзяне Францыі, незалежна ад іх этнічнага паходжаньня або веравызнаньня. Жыхары іншых краінаў французамі не зьяўляюцца, нават калі яны франкамоўныя: гэта, напрыклад, жыхары канадзкай правінцыі Квэбэк, бэльгійскай Валёніі. Адначасова многія грамадзяне Францыі (а значыць — французы) пражываюць за межамі краіны: напрыклад, у Вялікабрытаніі іх колькасьць складае каля 250 000 чалавек.

Варта адзначыць, што француская канстытуцыя, як збор заснавалых законаў францускага грамадзтва, зусім не дае азначэньня паняцьцю «францускі народ». Дакладнае азначэньне францускай нацыянальнасьці дае Грамадзянскі кодэкс.

Галоўная мова — француская.

Французы зьяўляюцца нашчадкамі старажытных галаў, заходнеэўрапейскага кельцкага племені, а таксама стражытных італьянцаў і грэкаў на поўдні, германцаў на ўсходзе. Назва "французы" паходзіць ад заходнегерманскага племяні франкаў.