Перайсьці да зьместу

Уршка Клакачар-Зупанчыч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уршка Клакачар-Зупанчыч
з 13 траўня 2022
Папярэднік Igor Zorčič[d]
з 13 траўня 2022
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 19 чэрвеня 1977(1977-06-19)[1] (47 гадоў)
Партыя:

Уршка Клакачар-Зупанчыч (па-славенску: Urška Klakočar Zupančič, 19 чэрвеня 1977, Трбоўле) — савенская юрыстка і палітычны дзеяч. Намесьнік старшыні партыі Рух Свабоды. Старшыня Дзяржаўнага сходу Славеніі з 13 траўня 2022 году, першая жанчына на гэтай пасадзе[2].

У 1984—1992 гадах вучылася ў пачатковай школе ў горадзе Сеўніца. У 1992—1996 гадах вучылася ў сярэдняй школе ў горадзе Брэжыцы. Атрымала стыпэндыю і вучылася ў 1994—1995 гадах у прэстыжнай прыватнай школе-інтэрнаце Мілфілд у англійскім графстве Сомэрсэт. У 2001 годзе скончыла юрыдычны факультэт Люблянскага ўнівэерсытэту. У 2002 годзе абараніла дыплёмную працу па тэме «эканамічная роля ААН у кантэксьце глябалізацыі». У 2005 годзе здала іспыт на адваката. У 2011 годзе атрымала ступень магістра ў галіне права па тэме «Падзел спадчыннай маёмасьці ў Старажытным Бабілёне»[2].

У 2001 годзе стажыравалася ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку[2].

У 2002—2003 гадах-юрысконсульт у славенскай экспартнай карпарацыі (цяпер дзяржаўны Славенскі банк экспарту і разьвіцця SID). У 2003—2004 гадах-стажор у Вышэйшым судзе гораду Любляны. У 2005—2006 гадах — старэйшы дарадца акруговага суду горада Крань. У 2007—2008 гадах — старэйшы дарадца у офісе старшыні Вярхоўнага суду Славеніі. У 2008—2021 гадах — судзьдзя акруговага суду горада Любляны[2].

У 2020 годзе яна стала вядомай грамадзкасьці пасьля выказваньня сваёй нязгоды з бягучай палітыкай ураду, яго уплывам на незалежнасьць судовай улады і празьмерным ужываньнем рэпрэсій выканаўчай уладай. Пасьля яна пакінула шэрагі судзьдзяў. У 2021—2022 гадах-дырэктар кампаніі Ipsilaw, якая займаецца юрыдычным і бізнес-кансалтынгам[2].

Па выніках парлямэнцкіх выбараў 24 красавіка 2022 году абраная дэпутатам Дзяржаўнага сходу Славеніі ў выбарчай акрузе Любляна-Шышка III. 13 траўня 2022 году, на першым пасяджэньні Дзяржаўнага сходу Славеніі пасьля выбараў абраная старшынёй. Стала першай жанчынай у гісторыі Рэспублікі, якая заняла пасаду старшыні дзяржаўнага сходу пасьля 14 папярэднікаў. На таемным галасаваньні яе падтрымалі 55 дэпутатаў, 25 прагаласавалі супраць. Згодна з пратаколам Старшыня Дзяржаўнага сходу Славеніі зьяўляецца другой па значнасьці асобай у краіне, адразу пасьля прэзыдэнта Славеніі.