Рух Свабоды
| Рух Свабоды | |
| па-славенску: Gibanje Svoboda | |
| | |
| Заснавальнік | Юрэ Лебэн[d] і Робэрт Галоб |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 8 траўня 2021 |
| Штаб-кватэра | |
| Ідэалёгія | рух за навакольнае асяродзьдзе[d][1], зялёны лібэралізм[d] і сацыял-лібэралізм[d] |
| Афіцыйны сайт | gibanjesvoboda.si (слав.) |
Рух Свабоды (па-славенску: Gibanje Svoboda) — сацыяльна-лібэральная і зялёна-лібэральная палітычная партыя ў Славеніі. Была закладзеная 26 студзеня 2022 году як пераемніца партыі Зялёная дзея. На студзеньскім кангрэсе Робэрт Голаб быў абраны першым прэзыдэнтам партыі. У той жа час партыя атрымала сваё імя і лягатып[2]. На першых парлямэнцкіх выбарах у 2022 годзе партыя атрымала перамогу[3], здабыўшы 41 мандат у Дзяржаўны сход з 90 магчымых, што сталася рэкордам у гісторыі незалежнай Славеніі. Пасьля гэтага старшыня партыі заняў пасаду прэм’ер-міністра Славеніі, ачоліўшы 15-ы ўрад у кааліцыі з Сацыял-дэмакратамі і Лявіцай[4]. Неўзабаве пасьля выбараў, да партыі далучыліся Партыя Аленкі Братушак і Сьпіс Мар’яна Шарца[5][6].
Ідэалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рух вызначаецца палітолягамі як сацыял-лібэральная, зялёна-лібэральная, прагрэсіўная і праэўрапейская партыя зь левацэнтрысцкім ухілам. Яна шукае балянс паміж прамысловым прагрэсам і захаваньнем навакольнага асяродзьдзя праз экалягічныя захады[7]. Праз сацыяльныя захады партыя імкнецца да забесьпячэньня агульнадаступнае мэдычнае дапамогі і павелічэньня колькасьці супрацоўнікаў у гэтае сфэры, а таксама штурхае рэформу сыстэмы адукацыі і лічбавізацыі школаў[8]. Паводле словаў былога старшыні партыі Юрэ Лебэна, Славенія мусіць мець мажлівасьць увайсьці да ліку 20 самых канкурэнтных краінаў у сусьветнай эканомікі[9].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.rtvslo.si/slovenija/leben-napoveduje-novo-stranko-zelenih-dejanj/578803
- ↑ «Z.Dej preimenovan v Gibanje Svoboda, za predsednika izvoljen Robert Golob». RTVSLO.
- ↑ «Velika zmaga Gibanja Svoboda, v državni zbor še SDS, NSi, SD in Levica». RTVSLO.
- ↑ «Poslanci potrdili novo vladno ekipo». N1.
- ↑ «Uradno: strank LMŠ in SAB ne bo več, le še Svoboda». Siol.net.
- ↑ «V LMŠ-ju podprli združitev s stranko Gibanje Svoboda». RTVSLO.
- ↑ «Leben napoveduje novo Stranko zelenih dejanj». RTVSLO.
- ↑ «Leben se vrača v politiko: 'Dovolj je bilo besed, zavajanj in umetnih delitev'». 24ur.
- ↑ «V politiko se s stranko Z.DEJ vrača Jure Leben: „Dovolj je bilo besed, čas je za zelena dejanja“». RTVSLO.