Перайсьці да зьместу

Сеўніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сеўніца
па-славенску: Sevnica
Населены пункт
Краіна
Геаграфія
Плошча
  • 272,2 км²
Вышыня НУМ 206 м
Часавы пас UTC+1 і UTC+2
Каардынаты 46°00′33″ пн. ш. 15°18′14″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 8290
Нумарны знак KK
Сайт obcina-sevnica.si
Сеўніца на мапе Славеніі
Сеўніца
Сеўніца
Сеўніца

Сеўніца (па-славенску: Sevnica) — горад і абшчына на ўсходзе цэнтральнай частцы Славеніі, на рацэ Сава. Плошча абшчыны складае 272,2 км². Насельніцтва гораду па дадзеных на 2019 год складае 4517 чалавека; насельніцтва абшчыны па дадзеных на 2019 год налічвала 17 537 чалавек

Гістарычна горад знаходзіўся на мяжы двух гістарычных абласьцей: Крайны і Штырыі. Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах ў 1275 годзе пад нямецкай назвай Liehtenwalde. Атрымлівае статус гандлёва-рамеснага паселішча з 1322 году. У XIV—XVII стагодзьдзях Сеўніца часта пакутавала ад набегаў турак-асманаў. У XVI стагодзьдзі горад быў важным цэнтрам Рэфармацыі ў славенскіх землях. У 1862 годзе празь Сеўніцу прайшла чыгунка, што спрыяла яе далейшаму эканамічнаму разьвіцьцю.

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

На пагорку над старым горадам знаходзіцца замак.