Перайсьці да зьместу

Ураш Прэдыч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ураш Прэдыч
Дата нараджэньня 7 сьнежня 1857
Месца нараджэньня Орлават, Габсбурская манархія
Дата сьмерці 11 лютага 1953
Месца сьмерці Бялград, Сацыялістычная Фэдэрацыйная Рэспубліка Югаславія
Адукацыя Акадэмія выяўленчых мастацтваў (Вена)
Месца вучобы
Занятак мастак
Навуковая сфэра малярства
Сябра ў Сэрбская акадэмія навук і мастацтваў[d], Сэрбскае навуковае таварыства[d] і Association of Fine Artists of Serbia[d]
Жанры гістарычны жывапіс
Плынь гістарычны жывапіс
Подпіс Выява аўтографу

У́раш Прэ́дыч (па-сэрбску: Урош Предић; 7 сьнежня 1857, Орлават — 11 лютага 1953, Бялград) — сэрбскі жывапісец, вядомы мастак-рэаліст.

Нарадзіўся ў Орлавацы малодшым сынам сьвятара Пятра Прэдыча і яго жонкі Марыі (народжанай Іліевіч з Црэпая)[1][2]. Тут скончыў мясцовую пачатковую школу, затым вучыўся ў нямецкай школе ў Црэпая. У 1876 годзе скончыў ґімназію ў Панчава (потым гэтая школа была названая яго імём). Як адоранаму вучню яму ўручылі стыпэндыю Маціцы, на якую ён адправіўся вучыцца мастацкаму майстэрству да Вены.

У 1885 годзе ён вярнуўся ў Орлават, дзе напісаў сэрыю карцінаў пра жыцьцё аднавяскоўцаў. З 1909 року аж да сваёй сьмерці жыў і працаваў у Бялградзе.

Напісаў 13 карцінаў міталяґічнага ўтрыманьня для будынку аўстрыйскага парлямэнта.

Ягоная найвядомейшая карціна — Косаўская дзяўчына, прысьвечаная Косаўскай бітве.

  1. ^ Uroš Predić: Od Banata do Beča (сэрб.). www.novosti.rs. Праверана 2018-09-25 г.
  2. ^ Дакле, Ви сте тај Урош Предић (сэрб.)  Праверана 2018-09-25 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]