Перайсьці да зьместу

Урад (Вялікае Княства Літоўскае)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Урад (старабел.: вряд) — кіраўніцкі апарат і пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім. Складаўся з пэўнага штату службоўцаў (ураднікаў), якія беспасярэдне выконвалі функцыі дзяржаўнага і гаспадарчага кіраваньня ў двары і маёнтках вялікага князя, у ваяводзтвах, паветах, маёнтках магнатаў і інш.

Існавалі земскія (дзяржаўныя), прыдворныя, судовыя, прыватнаўласьніцкія ўрады.

У Статуце Вялікага Княства Літоўскага (1588) паняцьце «ўрад» выкарыстоўвалася таксама ў сэнсе суду[1].

  1. ^ Урад // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 692.