Тырговіштэ
Тырговіштэ | |||||
| |||||
Краіна: | Баўгарыя | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 170 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 0601 | ||||
Паштовы індэкс: | 7700 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°14′29.209″ пн. ш. 26°34′18.678″ у. д. / 43.24144694° пн. ш. 26.571855° у. д.Каардынаты: 43°14′29.209″ пн. ш. 26°34′18.678″ у. д. / 43.24144694° пн. ш. 26.571855° у. д. | ||||
Тырговіштэ | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.targovishte.bg |
Тырго́віштэ (па-баўгарску: Търговище) — горад у цэнтральнае частцы Баўгарыі, які зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Тырговіштыйскай вобласьці. Горад месьціцца за 335 км ад Сафіі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Архэалягічныя дасьледаваньні паказваюць, што ў гэтых мясьцінах жылі людзі ў каменным веку. У непасрэднай блізкасьці ад гораду знаходзяцца рэшткі тракійскіх паселішчаў, а таксама больш позьняга рымскага паселішча. Баўгарскае паселішча было заснаванае ў X стагодзьдзі за часам Першага Баўгарскага царства, аднак парз блізкасьць да сталіцы Вялікага-Праслава яно разьвілося толькі ў XII стагодзьдзі. У XII стагодзьдзі, дзякуючы разьмяшчэньню на галоўнай дарозе ад новай сталіцы Вэліка-Тырнава, была пабудаваная крэпасьць.
У XIII стагодзьдзі была адчынена манастырская школа, а ў 1846 годзе была створана першая сьвецкая школа. Разьвіцьцё прамысловасьці пачалося пасьля Другой сусьветнай вайны. Былі адкрытыя заводы, якія вырабляюць аўтамабільныя акумулятары і машыны для харчовай прамысловасьці; пазьней разьвілася мэблевая і тэкстыльная прамысловасьць.