Трышын
Трышын | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | мікрараён |
Уваходзіць у | Берасьце |
Дата ўтварэньня | 1968 |
Шырата | 52.093034 |
Даўгата | 23.752248 |
Месцазнаходжаньне Трышыну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +3 |
Летні час | +3 |
Скарачэньне | FET |
Тэлефонны код | +375 162 |
вёска Трышын на пачатку XX стагодзьдзя | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Тры́шын — былая вёска, цяпер мікрараён у складзе Берасьця.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя архіўныя згадкі пра вёску датаваныя 1596 рокам[1]. Уваходзіла ў склад уладаньняў япіскапаў Уладзімерска-Берасьцейскай уніяцкай япархіі.
За расейскім часам — вёска і фальварак у Косіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні[2]. На пачатку XX стагодзьдзя вёска, два маёнткі і ўрочышча, 350 чалавек[3].
За польскім часам — вёска[4] і фальварак у гміне Косічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва[5].
З 1939 — у складзе БССР, ад 1940 цэнтар сельсавету і калгасу «Маладая гвардыя» Берасьцейскага раёну.
У 1968 вёска ўлучаная ў склад места Берасьце[6]. З 1978 у складзе Маскоўскага раёну.
Мікрараён
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2012 на месцы вёскі Трышын распачатае будаўніцтва аднайменнага мікрараёну, абмежаванага вуліцамі Маскоўскай, Багданчука, Васьняцова[1].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бескурганны могільнік (II—III стагодзьдзі н. э.)[3]. Застаўся ад плямёнаў вельбарскай культуры[7]
- Трышынскія могілкі(pl)
- Абэліск у гонар расейскага вайскавода Аляксандра Суворава (1952)[8], які быў тут падчас здушэньня паўстаньня Касьцюшкі[9].
- Санаторная школа інтэрнат па вуліцы Трышынскай, 20 — былая сядзіба ўкраінскага пісьменьніка Аляксея Старажэнкі[10]
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Сергей Мощик. (21 лютага 2012) Тришин как зеркало строительной эволюции (рас.) Недвижимость. Вечерний Брест. Праверана 26 лістапада 2012 г.
- ^ Tryszyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. — S. 537
- ^ а б Тришин (рас.) Брестчина на открытках Праверана 26 лістапада 2012 г.
- ^ Tryszyn, вёска. Radzima.net. Праверана 26 лістапада 2012 г.
- ^ Tryszyn-Sad, фальварак. Radzima.net. Праверана 26 лістапада 2012 г.
- ^ Брэст Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал Праверана 26 лістапада 2012 г.
- ^ Брэсцкі бескурганны могільнік Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал Праверана 26 лістапада 2012 г.
- ^ Алесь Поплавский. (9 чэрвеня 2011) Тришин (рас.) 162.by Праверана 26 лістапада 2012 г.
- ^ Улица Тришина (рас.) История. Brest-SV. Праверана 8 жніўня 2015 г.
- ^ Лідзія Кулажанка, Адам Мальдзіс, Святлана Сачанка Літаратурныя мясціны Беларусі // Маладосьць : часопіс. — 2007. — № 10 (647). — С. 112.