Перайсьці да зьместу

Торніке Шэнгелія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Торніке Шэнгелія
Пазыцыя: цяжкі форвард, лёгкі форвард
Рост: 206 см
Вага: 109 кг
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 5 кастрычніка 1991(1991-10-05) (33 гады)
Клюбная інфармацыя
Клюб Віртус Балёньня[d]
Клюбы
Гады Клюб
2008—2010 Валенсія[d]
2010—2012 Спіру Шарлеруа[d]
2010—2011 RBC Verviers-Pepinster[d]
2012—2014 Бруклін Нэтс
2012—2014 Springfield Armor[d]
2014 Чыкага Булз
2014—2020 Басконія[d]
2020—2022 ЦСКА
2022—4 Віртус Балёньня[d]

Торніке Шэнгелія (па-грузінску: თორნიკე შენგელია) (нар. 5 кастрычніка 1991, Тбілісі, Грузія) — грузінскі прафэсійны баскетбаліст.

З 2008 па 2010 год гуляў як за баскетбольны клюб «Валенсія», так і за яе моладзевую каманду «Валенсія БК Саньні Дэлайт». У 2010 годзе ён падпісаў кантракт з бэльгійскім клюбам Спіру Шарлеруа, які пазюней аддаў яго ў арэнду ў КБК Вэрв'э-Пэпінстэр на сэзон 2010/11. У жніўні 2011 году было абвешчана, што ён будзе гуляць за Сьпіру Шарлэруа ў 2011—2012 гадах.

28 чэрвеня 2012 году быў абраны пад 54-м нумарам на драфце НБА 2012 году камандай «Філадэльфія-76», але адразу ж быў абмяняны ў «Бруклін Нэтс». Пасьля драфту ён удзельнічаў у летняй лізе НБА, падчас якой у сярэднім набіраў 10,2 ачка і 3,6 падбору за гульню. Пасьля моцнай гульні ў матчах супраць «Сіксэрс» (17 пунктаў, 6 падбораў і 2 перадачы) і «Індыяна Пэйсэрз» (16 пунктаў, 4 перахопу і 3 блока) галоўны трэнэр «Нэтс» Эвэры Джонсан у інтэрвію New York Post заявіў, што ён быў уражаны гульнёй Шэнгелія і мэнэджэр каманды будзе весьці перамовы аб тым, ці застанецца Торніке ў НБА ці вернецца ў Эўропу. 18 ліпеня 2012 году было абвешчана, што Шэнгелія падпіша двухгадовы кантракт з «Бруклін Нэтс».

9 ліпеня 2020 году падпісаў 3-гадовы кантракт з маскоўскім клюбам «ЦСКА».

26 лютага 2022 году ў аднабаковым парадку скаваў кантракт з-за ўварваньня Расеі ва Ўкраіну[1].