Торніке Шэнгелія
Торніке Шэнгелія | ||
Пазыцыя: | цяжкі форвард, лёгкі форвард | |
Рост: | 206 см | |
Вага: | 109 кг | |
Грамадзянства: | ||
Нарадзіўся: | 5 кастрычніка 1991 (33 гады) | |
Клюбная інфармацыя | ||
---|---|---|
Клюб | Віртус Балёньня | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2008—2010 | Валенсія | |
2010—2012 | Сьпіру Шарлеруа[d] | |
2010—2011 | → RBC Verviers-Pepinster[d] | |
2012—2014 | Бруклін Нэтс | |
2012—2014 | → Springfield Armor[d] | |
2014 | Чыкага Булз | |
2014—2020 | Басконія | |
2020—2022 | ЦСКА | |
2022— | Віртус Балёньня |
Торніке Шэнгелія (па-грузінску: თორნიკე შენგელია; нар. 5 кастрычніка 1991, Тбілісі, Грузія) — грузінскі прафэсійны баскетбаліст.
Клюбная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 2008 па 2010 год гуляў як за баскетбольны клюб «Валенсія», так і за яе моладзевую каманду «Валенсія БК Саньні Дэлайт». У 2010 годзе ён падпісаў кантракт з бэльгійскім клюбам «Сьпіру», які пазьней аддаў яго ў арэнду ў КБК Вэрв’э-Пэпінстэр на сэзон 2010—2011 гадоў. У жніўні 2011 году было абвешчана, што ён будзе гуляць за «Сьпіру» ў 2011—2012 гадах.
28 чэрвеня 2012 году быў абраны пад 54-м нумарам на драфце НБА 2012 году камандай «Філадэлфія-76», але адразу ж быў абмяняны ў «Бруклін Нэтс». Пасьля драфту ён браў удзел у розыгрышы летняй лігі НБА, падчас якой у сярэднім набіраў 10,2 пунктаў і рабіў 3,6 падборы за гульню. Пасьля моцнай гульні ў матчах супраць «Сыксэрз» (17 пунктаў, 6 падбораў і 2 перадачы) і «Індыяны Пэйсэрз» (16 пунктаў, 4 перахопы і 3 блёкі) галоўны трэнэр «Нэтс» Эвэры Джонсан у інтэрвію New York Post заявіў, што ён быў уражаны гульнёй Шэнгеліі і мэнэджар каманды будзе весьці перамовы аб тым, ці застанецца Торніке ў НБА ці вернецца ў Эўропу. 18 ліпеня 2012 году было абвешчана, што Шэнгелія падпіша двухгадовы кантракт з «Бруклін Нэтс».
9 ліпеня 2020 году падпісаў 3-гадовы кантракт з маскоўскім клюбам ЦСКА. 26 лютага 2022 году ў аднабаковым парадку скасаваў кантракт праз уварваньне Расеі ва Ўкраіну[1].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Эўракубку (1): 2009/2010
- Чэмпіён Адзінай лігі ВТБ (1): 2020/2021
- Уладальнік Супэркубку Адзінай лігі ВТБ (1): 2021
- Чэмпіён Гішпаніі (1): 2019/2020
- Чэмпіён Расеі (1): 2020/2021
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Італіі: 2021/2022
- Уладальнік Супэркубку Італіі: 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ თორნიკე შენგელიამ რუსეთის არმიელთა საკალათბურთო კლუბი პროტესტის ნიშნად დატოვა (груз.) Commersant.ge