Перайсьці да зьместу

Тоні Блэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Toні Блэр
па-ангельску: Tony Blair
Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі
2 траўня 1997 — 27 чэрвеня 2007
Папярэднік: Джон Мэйджар
Наступнік: Гордан Браўн
Лідэр апазыцыі
21 ліпеня 1994 — 2 траўня 1997
Прэм’ер-міністар: Джон Мэйджар
Папярэднік: Маргарэт Бэкет
Наступнік: Джон Маёр
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 6 траўня 1953(1953-05-06)[1][2][3][…] (71 год)
Партыя: Лейбарысцкая партыя Вялікабрытаніі (з 1975)
Сужэнец: Cherie Blair[d][8]
Дзеці: сыны: Юэн, Нікі і Леа
дачка: Кэтрын
Бацька: Леа Чарлз Лінтан Блэр
Маці: Хэйзэл Блэр
Адукацыя: Каледж сьв. Іяана ў Оксфардзе, юрыдычны факультэт
Узнагароды:

То́ні Блэр (па-ангельску: Anthony Charles Lynton Blair — Э́нтані Чарлз Лі́нтан Блэр, нарадзіўся 6 траўня 1953 году) — лідэр Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі, прэм’ер-міністар гэтай краіны з 1997 па 2007 год. Рэкардсмэн сярод брытанскіх лейбарыстаў па працягласьці знаходжаньня на чале партыі; адзіны палітык, які заставаўся ва ўладзе на працягу трох усеагульных выбарчых кампаніяў.

Тоні Блэр нарадзіўся ў шатляндзкім Эдынбургу ў сям’і юрыста. У дзяцінстве тры гады пражыў у Аўстраліі. Скончыў два каледжы — у Эдынбурзе (у прывілеяванай прыватнай сярэдняй школе Фэтэс-каледж) і Оксфардзе (Оксфардзкі каледж сьв. Яна). Права вывучаў у Оксфардзе. Падчас вучобы ўступіў у Лейбарысцкую партыю. Пасьля заканчэньня каледжу Тоні накіраваўся ў Парыж, дзе цэлы год працаваў бармэнам дзеля таго, каб «спазнаць жыцьцё».

Пачатак палітычнай дзейнасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1975 годзе, скончыўшы ўнівэрсытэт, выкладаў права ў Оксфардзе, пасьля чаго стаў працаваць у адвакацкай канторы Дэры Ірвіна, блізкага сябра, аднаго з кіраўнікоў Лейбарысцкай партыі Джона Сьміта, пад уплывам якога Тоні Блэр пачаў палітычную дзейнасьць.

У 1983 годзе ён заняў толькі што створанае месца ў Парлямэнце, прадстаўляючы Сыджфілдзкую акругу — шахцёрскі рэгіён на поўначы. Актыўна ўлучыўшыся ў партыйную барацьбу, будучы прэм’ер займаўся журналістыкай і ў 1987—1988 гадах вёў уласную калёнку ў «Таймс». Кар’ера хутка ішла ў гару, і ў 1992 годзе Блэра абралі ў выканаўчы камітэт партыі.

Актыўны і амбіцыйны палітык, Блэр хутка крочыў па прыступках партыйнай герархіі. 21 ліпеня 1994 году Тоні Блэр пасьля 11 гадоў парлямэнцкай дзейнасьці становіцца самым маладым лідэрам Лейбарысцкай партыі за ўсю яе гісторыю. Тады яму быў усяго 41 год.

Блэр стаў для партыі лейбарыстаў ідэальным палітычным лідэрам, што ў вялікай ступені вырашыла вынік парлямэнцкіх выбараў 1997 году на іхнюю карысьць.

Блэр перамог са значнай перавагай, брытанскія сацыял-дэмакраты ня ведалі падобнай перамогі ўжо цэлае стагодзьдзе. На пасту прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі ў 1997 зьмяніў кансэрватара Джона Мэйджара, перапыніўшы такім чынам 18-гадовы пэрыяд кіраваньня торы.

З 2 траўня 1997 г. — прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі. Пераабіраўся ў 2001 і 2005 гадах. Падтрымаў ЗША сумесным уварваньнем у Ірак у 2003 годзе.

10 траўня 2007 г. Тоні Блэр абвясьціў, што 27 чэрвеня падасьць каралеве прашэньне аб адстаўцы з паста прэм’ера. Загадзя вызначаным пераемнікам Блэра стаў канцлер скарбніцтва шатляндзец Гордан Браўн.

Кар’ера пасьля адстаўкі з пасады прэм’ер-міністра

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дзень адстаўкі, 27 чэрвеня 2007 г., прызначаны спэцпасланцам міру Квартэту па блізкаўсходнім урэгуляваньні[9].

У студзені 2008 г. прызначаны старшым дарадцам і чальцом рады па міжнародных справах банку JPMorgan[10].

Жанаты з 1980 г. Жонка — народжаная Чэры Бут, па адукацыі юрыст, дачка вядомага брытанскага актора Тоні Бута. Яны пазнаёміліся ў канцы 1970-х гг., у Парыжы. У іх трое сыноў (Юэн, Нікі і Леа) і дачка Кэтрын. Апошняе дзіця — Леа — нарадзіўся 20 траўня 2000 году.

Газэта «Jewish Chronicle» назвала імёны ста чалавек, якія аказваюць найбольшы ўплыў на жыцьцё брытанскіх габрэяў. У сьпіс увайшоў прэм’ер-міністар Гордан Браўн. Як гаворыць газэта, «Магчыма, у яго няма прыроднага сваяцтва з габрэйскай абшчынай, якім валодаў Блэр, але ён працягвае лінію добрых адносін, выбудаваную яго папярэднікам»[11].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]