Тону Трубяцкі
Тону Трубяцкі | |
Дата нараджэньня | 24 сакавіка 1963 (61 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | Талін |
Грамадзянства | Эстонія |
Занятак | актор, кінапрадусар, паэт, кінарэжысэр, сьпявак, журналіст, кампазытар, пісьменьнік, кінаактор, палітык |
Гады дзейнасьці | 1984-сёньня |
Псэўданімы | Tony Blackplait |
Жанры | панк-рок, глэм-панк |
Інструмэнты | сьпеў, гітара |
Псэўданімы | Тоні Чорная Каса |
Гурты | Vennaskond, Felis Ultramarinus, Vürst Trubetsky & J.M.K.E, The Un Concern, The Flowers of Romance, Operatsioon Õ |
Тону Трубяцкі (псэўданім — Тоні Чорная Каса; па-эстонску: Tõnu Trubetsky; нарадзіўся 24 сакавіка 1963, Талін, Эстонія) — эстонскі панк-рок-музыка, рэжысэр, анархіст-індывідуаліст.
Сям’я і раньняе жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сын Яана Трубяцкога з княскага роду Трубяцкіх і эстонкі Лейлі Рык. Жанаты тройчы: у 1-ы раз з Ану Клышэйкай (нарадзілася 27 красавіка 1970), у 2-і — Марэт Пярнамэц (нарадзілася 11 траўня 1976), у 3-і — з Маркіт Роосілехт (нарадзілася 5 студзеня 1981). Ад першага шлюбу мае трох дзяцей — Рэгінлейфа (нарадзіўся 20 верасьня 1989), Тону (нарадзіўся 30 сьнежня 1990) і Мадлен Анжэлік (нарадзілася 30 чэрвеня 1993).
У 1981 узнагароджаны срэбнай адзнакай Камітэту фізкультуры й спорту пры Радзе міністраў СССР. Пасьля сканчэньня школы ў 1982 служыў у савецкай арміі.
Музычная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Музыка Тону Трубяцкога натхнёная клясычным трох-акордавым панк-рокам. У 1984 пасьля звальненьня з арміі заснаваў панк-гурт Vennaskond, які па стане на 2006 быў настарэйшым зь дзеючых эстонскіх гуртоў. Будучы салістам у гэтым гурце, таксама ўдзельнічаў у якасьці саліста й у іншых панк-гуртох: Felis Ultramarinus (у 1986), Vürst Trubetsky & J.M.K.E (1986-2009), The Un Concern (1988), The Flowers of Romance (ад 1999). Таксама ў 1995 быў гітарыстам у гурце Operatsioon Õ.
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе Vennaskond:
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ltn. Schmidt'i pojad (1991), Vennaskond – MC
- Rockipiraadid (1992), Theka – MC
- Usk. Lootus. Armastus. (1993), EHL Trading/Vennaskond – MC, CD; перавыдадзены як Insener Garini hüperboloid (1999), Vennaskond – MC
- Vaenlane ei maga (1993), Vennaskond – MC
- Võluri tagasitulek (1994), Vennaskond – MC
- Inglid ja kangelased (1995), Vennaskond – MC, CD
- Mina ja George (1996), Vennaskond – MC, CD
- Reis Kuule (1997), Vennaskond – MC, CD
- Warszawianka (1999), HyperElwood – MC, CD
- Ma armastan Ameerikat (2001), DayDream Productions/Kaljukotkas/Remavert – MC, CD
- News from Nowhere (2001), Kaljukotkas/DayDream/Remavert – MC, CD
- Subway (2003), Vennaskond – CD
- Rīgas Kaos (2005), Līgo – LP
Vürst Trubetsky & J. M. K. E.
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Rotipüüdja (2000, MC, CD, Melodija/Kaljukotkas)
The Flowers of Romance
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Sue Catwoman (2004, CDEP, MFM Records)
- Sue Catwoman (2004, CD, The Flowers of Romance)
- Paris (2006, CD, Līgo)
Складанкі ў складзе The Flowers of Romance
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Punk Occupation 12 (2006, CD, Feńka R'n'R/Crazy Rat) — Girl in Black
Кар’ера ў кінэматографе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кар’ера ў кінэматографе характарызуецца як акторскімі працамі, гэтак і рэжысэрскімі:
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У якасьці актора
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Serenade (рэжысэр Рао Хейдмец, 1987)
- The Sweet Planet (рэжысэр Аарнэ Ахі, 1987)
- War (рэжысэры Хардзі Вольмэр і Рыха Унт, 1987)
- Hysteria (рэжысэр Пэка Кар'яляйнэн, 1992)
- Moguchi (музыка Vennaskond, рэжысэр Тоамас Грыін і Яаак Ээльмэц, 2004)
- Punklaulupidu (рэжысэр Эрле Вэбэр, 2008)
У якасьці рэжысэра
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Millennium (1998, VHS, 90 хв., Faama Film/Trubetsky Pictures)
- Ma armastan Ameerikat (2001, VHS, 140 хв., DayDream Productions/Trubetsky Pictures)
- Sügis Ida-Euroopas (2004, 2DVD, 185 хв., DayDream/Trubetsky Pictures)
- New York (2006, DVD, 140 хв., Trubetsky Pictures)
- Pirates of Destiny (2007, DVD, 150 хв., Trubetsky Pictures)
Пісьменьніцкая кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Самымі ўдалымі артыкуламі Тону Трубяцкога лічацца «Інтэрвію з Suzi Quatro» ў «Hommikuleht» і «Хто забіў Сыда Вішаса» ў «Muusik» у 1993.
Паэтычныя творы Трубяцкога можна ахарактарызаваць як рамантычныя й анархічныя. Яны адлюстроўваюць погляды панку, року, новга рамантызму, тэдзі-бойства, сайкабілі й іншых субкультураў. Суатарам паэзіі Трубяцкога вельмі часта зьяўляецца ягоны сябар, анархіст Анці Патык.
Палітычная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тону Трубяцкі ёсьць сябрам «Amnesty International» ад 1992 і Анархічнае Лігі Эстоніі (M. A. L.) ад 1995.