Тактычная група «Беларусь»
Тактычная ґрупа «Беларусь» | |
Шэўрон | |
Гады існаваньня | з чэрвеня 2015 |
---|---|
Краіна | Украіна |
Колькасьць | больш за 30[1] |
Удзел у |
Тактычная ґрупа «Беларусь» (па-ўкраінску: Тактична група «Білорусь») — ґрупа добраахвотнікаў зь Беларусі, што ўдзельнічаюць ва ўзброеным канфлікце на Данбасе[2]. Ваююць на боку Ўкраіны спачатку ў складзе ДУК «Правы сэктар»[3], а потым — у складзе розных фармаваньняў Украінскае Добраахвотніцкае Арміі ды Ўзброеных сілаў Украіны: як адзіная тактычная адзінка на фронце не дысьлякуецца[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Перадумовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Беларускія добраахвотнікі ўдзельнічаюць у барацьбе супраць расейскае аґрэсіі ва Ўкраіне з пачатку баявых дзеяў вясною 2014 року[5]. Ґрупа беларускіх нацыяналістаў удзельнічала ў абароне Пяскоў ля Данецкага аэрапорту ў ліпені 2014 року[5]. Тым жа рокам быў створаны атрад «Пагоня»[6]. Ваяры, што ў будучыні створаць тактычную ґрупу «Беларусь», удзельнічалі ў вызваленьні Аўдзееўкі ў 2014-м годзе[7].
Стварэньне й баявы шлях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тактычная ґрупа «Беларусь» была заснаваная 8 жніўня 2015 року пасьля перамоваў зь беларускімі актывістамі ды кіраўніцтвам добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правы сэктар»[8]. Яе байцы вялі баі ў такіх гарачых пунктах, як шахта «Бутоўка», Пяскі, Валнаваха, Мар’інка[7].
10 жніўня 2015 року пад Валнавахаю ґрупа прыняла бой, у выніку якога загінуў Віталь Ціліжэнка, і быў цяжка паранены Алесь Чаркашын, што памёр у шпіталі 28 жніўня[9][10].
9 сакавіка 2022 року падчас адкрытым нападзе Расеі на Ўкраіну Тактычная група «Беларусь» у сваіх сацыяльных сетках заявіла пра аб’яднаньне ў батальён імя Кастуся Каліноўскага.[11]
Асабісты склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Алесь Чаркашын. «Не здавайся!» - Кліп | |
«Алесь Чаркашын. Не здавайся!», дак. фільм, рэж. Антось Цялежнікаў, 2016 | |
„Білорус” рэж. Антось Цялежнікаў, д/ф 2015 г. Беларусь |
Ваяры не паведамляюць, колькі людзей падлічвае іхняе фармаваньне. Вядома, што ў яго ўваходзяць экс-палітвязень Эдуард Лобаў(be), актывіст беларускае апазыцыі Ян Мельнікаў («Беларус»), а таксама ваяры на мянушкі «Ваяр», «Зубр» ды «Тур»[10][12].
Перасьлед у Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З боку праваахоўных орґанаў Беларусі ня раз гучалі заявы, што на людзей, удзел якіх у вайне на ўсходзе Ўкраіны будзе даведзены, чакае пакараньне па арт. «Найміцтва», санкцыя па якой можа дасягаць ад 3 да 7 рокаў зьняволеньня[13].
У траўні 2016 ваяра тактычнае ґрупы «Беларусь» Аліну Фартуну дэпартавалі з тэрыторыі Беларусі[14].
Суполка тактычнае ґрупы «Беларусь» на Facebook ды «УКантакце» пад забаронаю ў Беларусі[15].
У верасьні 2022 году МУС Беларусі прызнала інтэрнэт-рэсурсы тактычнай групы і іншых беларускіх воінскіх груп ва Украіне экстрэмісцкім фармаваньнем[16].
Страты й ушанаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]28 сакавіка 2016 року ў Кіеве адчынілі Помнік беларусам, якія загінулі за Ўкраіну. На ім пазначаныя імёны Міхаіла Жызьнеўскага, што загінуў падчас падзеяў Эўрамайдану, а таксама Алеся Чаркашына ды Віталя Ціліжэнкі — памерлых добраахвотнікаў тактычнае ґрупы «Беларусь»[17].
У лютым 2017 року адчынілася выстава «Украінскі Ўсход» у Нацыянальным музэі гісторыі Ўкраіны ў Другой сусьветнай вайне. У экспазыцыі прадстаўлены й рэліквіі ваяроў тактычнае ґрупы «Беларусь» як бел-чырвона-белы сьцяг, бронекамізэльна Алеся Чаркашына ды шалом Віталя Ціліжэнкі[18].
13 сакавіка 2022 году пад Кіевам загінуў Аляксей Скобля (31 год) з мянушкай «Тур», які уваходзіў у Тактычную групу «Беларусь».[19][20].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]4 верасьня 2015 року шэраг ваяроў тактычнае ґрупы «Беларусь», у прыватнасьці ваяры зь мянушкамі «Док», «Беларус» ды «Леў» былі ўзнагароджаныя Ўкраінскаю праваслаўнаю царквою Кіеўскага Патрыярхату мэдалем «За ахвярнасьць і любоў да Ўкраіны». Чаркашын ды Ціліжэнка атрымалі гэтыя ўзнагароды пасьмяротна[8].
Алесь Чаркашын быў адзначаны ордэнам «Народны Герой Украіны»[9].
У кастрычніку 2016 року ваяр на мянушку «Зубр» атрымаў узнагароду «За ахвярнасьць украінскаму народу»[21].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Белорусы, воюющие в АТО, обратились к офицерам белорусской армии (рас.)
- ^ У рядах ДУК «Правий сектор» створюють білоруський підрозділ (укр.)
- ^ «Наші хлопці воюють за Україну…» (укр.)
- ^ Расея можа паўтарыць украінскі сцэнар у Беларусі
- ^ а б Тактычная група «Беларусь» аб’яднае беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне
- ^ Участь в АТО візьме добровольчий загін білорусів «Пагоня» (укр.)
- ^ а б Ян Мелнікау: Без вільної України не буде вільної Білорусі (укр.)
- ^ а б БІЛОРУСЬКІ ДОБРОВОЛЬЧІ ФОРМУВАННЯ У ХОДІ БОЙОВИХ ДІЙ НА СХОДІ УКРАЇНИ У 2014—2016 рр. (НА МАТЕРІАЛАХ НАЦІОНАЛЬНОГО МУЗЕЮ ІСТОРІЇ УКРАЇНИ) (укр.)
- ^ а б Черкашин Олександр Миколайович (укр.)
- ^ а б Білоруських добровольців АТО взяли до елітної частини української армії (укр.)
- ^ Беларусы стварылі асобны батальён імя Кастуся Каліноўскага для абароны Кіева
- ^ Беларускія добраахвотнікі на Данбасе будуць вучыцца ў амерыканцаў
- ^ https://web.archive.org/web/20210507185541/http://news.tut.by/society/406164.html
- ^ Бійця тактичної групи «Білорусь», Аліну Фортуну — депортували з території сусідньої Білорусі (укр.)
- ^ Кніга памочніка Чэрчыля, манета Трэцяга Рэйху, украінскі магніцік і «Урок беларускай мовы». Што лічыцца экстрэмізмам у Беларусі?
- ^ МВД признало экстремистскими формированиями ресурсы Полка Калиновского, телеграм-каналы «Движ» и «Баста!»
- ^ У Києві відкрили пам’ятник білорусам, загиблим на Майдані та в АТО (укр.)
- ^ У Нацыянальным музеі гісторыі Украіны паказваюць беларускія рэліквіі. Фота
- ^ Пад Кіевам загінуў беларускі добраахвотнік
- ^ Радыё Свабода (13.03.2022) Ва Ўкраіне загінуў беларус, які служыў у элітным украінскім атрадзе
- ^ Байца з тактычнай групы «Беларусь» узнагародзілі медалём «Брат за брата»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тактычная ґрупа «Беларусь» у Facebook
- Тактычная ґрупа «Беларусь» у vk.com
- Тактычная ґрупа «Беларусь» у YouTube