Сярэднік (возера, Браслаўскі раён)
Возера
Сярэднік
Сярэднік |
Сярэ́днік, Замо́скае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Дружнянкі. Знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Плошча паверхні возера 0,17 км². Даўжыня 1,13 км, найбольшая шырыня 0,24 км. Найбольшая глыбіня дасягае 5 м, сярэдняя складае 3,5 м. Аб’ём вады 0,59 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 2,61 км.
На берагох возера стаіць гістарычнае мястэчка Замошша.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катлавіна лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы дасягаюць вышыні 5—8 м, супясковыя, спадзістыя ў верхняй частцы і стромкія ў ніжняй. Берагі зьліваюцца з схіламі, у паўднёва-ўсходняй частцы берагі нізкія. Глыбіні да 2 м займаюць каля 18 % плошчы возера. Дно да глыбіні 1—1,5 м пясковае, да 2—3 м высьцілаецца пясковым глеем, глыбей — крэменязёмістым сапрапэлем.
Возера эўтрофнае. У паўночнай частцы зь Сярэдніка выцякае ручай у возера Шылава, у паўднёва-заходняй частцы ўпадае ручай з возера Паддворнага. Зарастае каля 30 % плошчы. Расьліннасьць пашыраецца да глыбіні 1,5 м на адлегласьці 2—10 м ад берага[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. С. 67.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.