Перайсьці да зьместу

Сяргей Кандрацьеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Кандрацьеў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 лютага 1990(1990-02-02)[1] (34 гады)
Рост 178 см
Вага 73 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007 Менск-2 8 (0)
2008—2012 Дынама Менск 36 (0)
2013 Гомель 26 (0)
2014—2015 Дынама Берасьце 47 (0)
2016 Нафтан 27 (0)
2017—2018 Белшына 46 (0)
2022 Вялес-2020[d] 4 (0)
Зборныя
2009 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2011—2012 Беларусь (да 21) 11 (0)

Сяргей Кандрацьеў (нарадзіўся 2 лютага 1990 году) — беларускі футбаліст, абаронца віцебскага «Вялесу-2020».

Выхаванец менскай школы «Зьмена». З 2008 году гуляў за менскае «Дынама». У сэзоне 2010 году быў асноўным левым абаронцам клюбу, але потым быў выцесьнены з асноўнага складу. У лютым 2013 году далучыўся да «Гомля»[3]. У гомельскім клюбе трывала гуляў у першым складзе, звычайна на пазыцыі левага абаронцы, але часам выкарыстоўваўся як правы абаронца. У лютым 2014 году кантракт з «Гомлем» быў ануляваны[4].

У сакавіку 2014 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[5]. У складзе берасьцейскага клюбу пачаў выступаць на пазыцыі цэнтральнага абаронцы ды часам таксама выконваў фунцыі флянгавага абаронцы. У матчы 3-га тура супраць «Белшыны», які ладзіўся 12 красавіка, на 29-й хвіліне атрымаў чырвоную картку праз канфлікт з арбітрам пасьля выдаленьня Уладзімера Шчэрбы[6]. Застаўшыся удзевяцёх, берасьцейскі клюб разгромна саступіў 0:7, а Кандрацьеў атрымаў трохматчавую дыскваліфікацыю. У сэзоне 2015 году працягваў быць асноўным гульцом «Дынама», выступаючы на пазыцыі левага абаронцы. Па заканчэньні сэзону пакінуў клюб[7].

У лютым 2016 году перайшоў у «Нафтан»[8], дзе стаў гульцом першай адзінаццатцы. У студзені 2017 году накіраваўся да табару бабруйскай «Белшыны» і ў лютым склаў з клюбам працоўнае пагадненье[9]. У складзе «Белшыны» таксама стаў асноўным абаронцам. У студзені 2019 году перайшоў у жыткавіцкі ЮАС, аднак ужо ў красавіку пакінуў каманду і завяршыў прафэсійную кар’еру[10]. У жніўні 2022 году ўзнавіў футбольную кар’еру, далучыўшыся да віцебскага «Вялеса-2020» з Другой лігі.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2015 Найвышэйшая ліга 21 0
Нафтан 2016 Найвышэйшая ліга 27 0
Белшына 2017 Першая ліга 29 0
2018 Першая ліга 17 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]