Сылезцы
Сылезцы | |
Ślůnzoki | |
Агульная колькасьць | некалькі мільёнаў (900 тысячаў паводле афіцыйных зьвестак) |
---|---|
Рэгіёны пражываньня | Польшча — 2 000 000[1], 817 000[2] па выніках перапісу (2011) Чэхія — 12 231[3] па выніках перапісу (2011), дэ-факта некалькі сотняў тысячаў Нямеччына — 3 000 000[4] |
Мовы | сылеская, польская, нямецкая, чэская |
Рэлігіі | каталіцтва, пратэстантызм |
Блізкія этнасы | заходнія славяне, немцы |
Сылезцы (па-сылеску: Ślůnzoki, па-польску: Ślązacy, па-чэску: Slezané, па-нямецку: Schlesier) — заходнеславянскі народ, які пражывае ў Сылезіі, якая падзеленая між Польшчай, Нямеччынай і Чэхіяй.
Трываюць дыскусіі адносна таго ці сылезцы зьяўляюцца самастойным народам або этнічнай групай. Тым ня менш, 817 тысячаў жыхароў Польшчы за перапісам 2011 году назвалі сябе сылезцамі па нацыянальнасьці, што зрабіла іх найбольшай меншасьцю Польшчы. Больш за 12 тысячаў сылезцаў (2011) жывуць у Чэхіі.
Тэрмін сылезец можа таксама тычыцца агулам кожнага жыхара Сылезіі, не зважаючы на нацыянальнасьць.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь незапамятных часоў Сылезію заваёўвала нямала народаў, дзяржаваў і княстваў. Рэзкія зьмены ў Сылезіі пад уладаю Чэхіі/Аўстрыі, Польшчы, Нямеччыны прывялі да шматмоўнасьці сылезцаў, што мелі сваю культуру, якая ўзбагачалася суседзкай.
У Сярэднявечча Сылезія была часткай Пясцкага гэрцагства, якое з часам стала ўладарствам Багемскай кароны ў Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі працягам 14 стагодзьдзя, а ў 1526 годзе Багемія перайшла пад уладу Габсбургаў Аўстрыйскай імпэрыі. У вайне за аўстрыйскую спадчыну 1742 году большая частка Сылезіі перайшла да Прусіі. Гэтая частка Сылезіі складала Правінцыю Сылезія (пазьней прускія правінцыі Верхняй і Ніжняй Сылезіі) да 1945 году.
Па выніках Другой сусьветнай вайны, большасьць сылескіх земляў былі ўключаныя да Польшчы, толькі маленькія шматочкі засталіся ў Нямеччыне й Чэхаславаччыне. Мільёны этнічных немцаў былі выселеныя, а этнічныя сылезцы расцэньваліся польскай уладай як «мясцовыя палякі», якія проста «недастаткова дасьведчаныя аб сваёй польскасьці», ім было дазволена застацца пасьля аддзяленьня ад немцаў шляхам «засьведчаньня сваёй нацыянальнасьці». Для гэтага было дастаткова троху размаўляць верхнесылескім дыялектам польскай мовы (сылескай мовай) або мець славянскае прозьвішча. Шматлікім такім сылезцам дазволілі застацца ў Аполе. На працягу ўсеўладзьдзя камунізму ў Польшчы каля 600 тысячаў сылезцаў выехала да Заходняй Нямеччыны.
Ад часу, як камуністычная эра скончылася, пачалося сылескае нацыянальнае адраджэньне. У 1997 годзе ў Катавіцах быў зарэгістраваны «Зьвяз сылезцаў» (ZLNS), які павінен быў палітычна прадстаўляць правы сылескай меншасьці, аднак ужо праз 2 месяцы мясцовы суд рэгістрацыю скасаваў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The Institute for European Studies, Ethnological institute of UW
- ^ Narodowy Spis Powszechny Ludności i Mieszkań 2011. Raport z wyników - Central Statistical Office of Poland
- ^ Obyvatelstvo podle národnosti podle krajů - Český statistický úřad
- ^ "Volkszählung vom 27. Mai 1970" Germany (West). Statistisches Bundesamt. W. Kohlhammer, 1972, OCLC: 760396
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сылезцы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў