Дынастыя Цын: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: el:Δυναστεία Τσινγκ
д робат зьмяніў: zh-min-nan:Chheng-kok
Радок 51: Радок 51:
[[an:Dinastía Qing]]
[[an:Dinastía Qing]]
[[az:Tzin sülaləsi]]
[[az:Tzin sülaləsi]]
[[zh-min-nan:Chheng-tiâu]]
[[zh-min-nan:Chheng-kok]]
[[be:Дынастыя Цын]]
[[be:Дынастыя Цын]]
[[bo:ཆིང་རྒྱལ་རབས།]]
[[bo:ཆིང་རྒྱལ་རབས།]]

Вэрсія ад 16:04, 22 сакавіка 2011

Вялікая Цынская імпэрыя
大清國

16441912 [[Рэспубліка Кітай|]]
 
[[Манголія|]]
 
[[Тыбэт|]]
Сьцяг Вялікай Цынcкай імпэрыі Герб Вялікай Цынcкай імпэрыі
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Вялікай Цынcкай імпэрыі

Цынская імпэрыя ў 1892 годзе

Афіцыйная мова маньчжурская, кітайская, мангольская, тыбэцкая

Дынастыя Цын ці Імпэрыя Цын (па-маньчжурску: , па-кітайску: 清朝) — шматнацыянальная імпэрыя, якая была створана маньчжурамі й імі кіравалася. Згодна з традыцыйнай кітайскай гісторыяграфіяй — апошняя дынастыя манархічнага Кітая. Была заснавана ў 1616 годзе маньчжурсім клянам Айсын Гёро на тэрыторыі Маньчжурыі, на сёньня яна завецца паўночна-ўсходнім Кітаем. Меньш чым праз 30 гадоў пад ейнай уладаю апынуўся ўвесь Кітай і частка Сярэдняй Азіі.

Першапачаткова дынастыя звалася як «Цзын» (金 — золата), але пазьней назва была зьменена на «Цын» (清 — «чысты») у 1636 годзе. У першай палове XVIII стагодзьдзя цынскаму ўраду атрымалася наладзіць дастаткова эфектыўнае кіраваньне краінай, адным з вынікаў гэтага было тое, што Кітай зьяўляўся краінай з найвышэйшым паказчыкам павелічэньня колькасьці насельніцтва. Цынскі двор праводзіў палітыку самаізаляцыі, што, нарэшце, прывяло да таго, што ў XIX стагодзьдзі Кітай, які ўваходзіў у склад імпэрыі, быў сілком адчынены заходнім дзяржавам і пераўтварыўся ў паўкаляніяльную краіну.

У наступным супрацоўніцтва з заходнімі дзяржавамі дапамагло дынастыі пазьбегнуць паразы ў часы паўстаньня тайпінаў, праводзіць адносна пасьпяховую мадэрнізацыю краіны й такім чынам праіснаваць да пачатку XX стагодзьдзя, аднак і зьявілася чыньнікам росту нацыяналістычных (антыманчжурскіх) настрояў.

У выніку Сіньхайскай рэвалюцыі 1911 года імпэрыя Цын была ліквідавана, а краіны, якія ў яе ўваходзілі, атрымалі права на самавызначэньне. Кітай стаў рэспублікай, а ўдава імпэратара 12 лютага 1912 года адмовілася ад стальца ад імя свайго малалетняга сына Пу І.

Вонкавыя спасылкі

Дынастыя Цынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA