Дзевінскі замак: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Девин_(Братислава)?oldid=27298174
 
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 14:37, 1 лютага 2011

Дэвінскі замак

Дэвінскі замак (па-славацку: Devín) — разваліны замка ў Брацілсаве, адзін з народных сымбаляў Славаччыны. Па імені Дэвіна названы Дэвінскія вароты — рачныя вароты, дзе Дунай прабіў русла паміж Малымі Карпатамі.

Дэвінскі замак

Гісторыя

Першае ўмацаваньне на месцы Дэвіна зьявілася яшчэ ў рымскія часы і было адным з умацаваньняў абарончай сыстэмы Лімэс Раманус. Вялікамараўскі замак Дэвін упершыню згадваецца ў 864 годзе ў фульдзкім летапісе як «Довіна». Замак іграў важную ролю ў абароне Вялікай Маравіі ад франкаў. Пасьля падзеньня Вялікай Маравіі на некаторы час згубіў сваю значэньне, але ў XIII ст. ізноў стаў іграць важную ролю падчас сутыкненьняў Аўстрыі і Вугоршчыны. У XV ст. замак быў пашыраны. У XVI ст. сям'я Батары значна ўмацавала замак. У XVIII ст., у сувязі з паражэньнем Асманскай імпэрыі замак перастаў іграць важную ролю і быў занядбаны. У 1809 годзе напалеонаўская армія ўзарвала замак. У XIX ст. разваліны Дэвіна, былой вялікамарўскай цьвердзі сталі легендарным месцам.

Вонкавыя спасылкі

Дзевінскі замаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў