Вялікі гадронны калайдэр: розьніца паміж вэрсіямі
д робат зьмяніў: cs:Large Hadron Collider |
Ptbotgourou (гутаркі | унёсак) д робат зьмяніў: cs:Velký hadronový urychlovač |
||
Радок 34: | Радок 34: | ||
[[bg:Голям адронен ускорител]] |
[[bg:Голям адронен ускорител]] |
||
[[ca:Gran Col·lisionador d'Hadrons]] |
[[ca:Gran Col·lisionador d'Hadrons]] |
||
[[cs: |
[[cs:Velký hadronový urychlovač]] |
||
[[cy:Gwrthdrawydd hadronnau mawr]] |
[[cy:Gwrthdrawydd hadronnau mawr]] |
||
[[da:Large Hadron Collider]] |
[[da:Large Hadron Collider]] |
Вэрсія ад 23:16, 28 жніўня 2010
Вялі́кі гадро́нны кала́йдэр, ВГК (таксама Вялікі гадронны паскаральнік; па-ангельску: Large Hadron Collider) — самы вялікі ў сьвеце паскаральнік зараджаных часьцінак (пратонаў, цяжкіх іёнаў), а таксама створаны для вывучэньня вынікаў іх сутыкненьняў. Знаходзіцца ў Эўрапейскай Радзе Ядзерных Дасьледаваньняў каля Жэнэвы. ВГК разьмяшчаецца на тэрыторыі Францыі і Швайцарыі.
Вялікі гадронны калайдэр зьяўляецца самай вялікай штучнай машынай ў сьвеце. Яго структурныя элемэнты знаходзяцца ў тунэлі ў форме круга даўжынёй 26 659 м,[1] на глыбіні ад 50 да 175 мэтраў пад зямлёй.[2]
Сынхратрон прызначаны разганяць пратоны з энэргіяй 7 ТэВ (7×1012 электронвольт) на часьцінку.[3] Вынікі вымяраюцца двума вялікімі дэтэктарамі элемэнтарных часьцінак: ATLAS і CMS, двума меншымі ALICE і LHCb, і малымі TOTEM, CASTOR і LHCf.
Першыя выпрабаваньні працы паскаральніка адбыліся 11 і 24 жніўня 2008 году.[4]
Гісторыя
Першыя прапановы аб пабудове гадроннага калайдэра зьявіліся ў 1984 годзе і былі афіцыйна ўхваленыя праз 10 гадоў, яго папярэднікам быў вялікі электронна-пазытронны калайдэр, які афіцыйна пачаў працаваць 13 лістапада 1989 году з удзелам кіраўнікоў дзяржаў і міністраў навукі эўрапейскіх краінаў, але ў выніку будовы ВГК праз 11 гадоў, 2 лістапада 2000 году электронна-пазытронны калайдэр быў зачынены. 10 верасьня 2008 году пачаў сваю працу паскаральнік ВГК, ён знаходзіцца ў тым жа тунэлі, дзе раней знаходзіўся вялікі электронна-пазытронны калайдэр. Для кіраваньня пратонных пучкоў выкарыстоўваюцца 1624 звышправадніковых магніты. Апошні з магнітаў быў усталяваны 27 лістапада 2006 году. Магніты працуюць пры тэмпэратуры 1,9К (-271 °C), і для іх ахалоджаньня выкарыстоўваецца вадкі гелій. Будаўніцтва лініі ахалоджаньня скончана 19 лістапада 2006 году. 19 верасьня 2008 году высьветлілася, што адбылася аварыя трансфарматара, які абслугоўваў ахалоджаньне паскаральніка. Праз некалькі дзён адбылася аварыя аднаго з магнітаў і ўцечка гелію. Рамонт працягнуўся больш года, паскаральнік у сярэдзіне лістапада быў наладжаны і ўвечары 23 лістапада сутыкнуліся першыя пратоны.[5]
Пасьля сэрыі рамонтаў 20 лістапада 2009 года паскаральнік зноў быў запушчаны. Чакаецца, што да студезня — лютага 2010 года энэргія пучкоў пратонаў, рухаючыхся па танэлю паскральніка, дасягне 7 тераэлектронвольт (ТэВ) ці 3,5 ТэВ на пучок, што ў некалькі разоў болей за цяперашнія вынікі[6].
Крыніцы
- ^ LHC: Facts and figures, CERN (анг.)
- ^ The Large Hadron Collider (LHC) (анг.)
- ^ Khan, Amina. Large Hadron Collider rewards scientists watching at Caltech, Los Angeles Times (анг.)
- ^ Вялікі Выбух адкладзены да 21 кастрычніка, Наша Ніва
- ^ CERN on Twitter
- ^ http://www.charter97.org/be/news/2009/11/24/23942/ Хартыя’97