Янка Геніюш: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
інтэрвікі
д выпраўленьне спасылак
Радок 1: Радок 1:
'''Янка Геніюш''', '''Іван Пятровіч Геніюш''' ([[24 лютага]] [[1902]], [[Крынкі]], [[Беласточчына]] — [[19 лютага]] [[1979]], [[Зэльва]]) — беларускі грамадзкі дзеяч, ахвяра палітычных рэпрэсый, муж паэткі [[Ларыса Геніюш|Ларысы Геніюш]].
'''Янка Геніюш''', '''Іван Пятровіч Геніюш''' ([[24 лютага]] [[1902]], [[Крынкі (горад)|Крынкі]], [[Беласточчына]] — [[19 лютага]] [[1979]], [[Зэльва]]) — беларускі грамадзкі дзеяч, ахвяра палітычных рэпрэсый, муж паэткі [[Ларыса Геніюш|Ларысы Геніюш]].


Пасьля школы паехаў у [[Прага|Прагу]]. Паступіў у [[Карлаўскі ўнівэрсытэт]], пасьля яго заканчэньня атрымаў мэдыцынскую адукацыю докатара-вэнэроляга.
Пасьля школы паехаў у [[Прага|Прагу]]. Паступіў у [[Карлаўскі ўнівэрсытэт]], пасьля яго заканчэньня атрымаў мэдыцынскую адукацыю докатара-вэнэроляга.

Вэрсія ад 21:37, 15 лютага 2009

Янка Геніюш, Іван Пятровіч Геніюш (24 лютага 1902, Крынкі, Беласточчына19 лютага 1979, Зэльва) — беларускі грамадзкі дзеяч, ахвяра палітычных рэпрэсый, муж паэткі Ларысы Геніюш.

Пасьля школы паехаў у Прагу. Паступіў у Карлаўскі ўнівэрсытэт, пасьля яго заканчэньня атрымаў мэдыцынскую адукацыю докатара-вэнэроляга.

У 1935 годзе ажаніўся з Ларысай Міклашэвіч (паэтка Ларыса Геніюш). У той самы год у іх нарадзіўся сын Юрка Геніюш.

Сябраваў з многімі беларускімі дзеячамі, што жылі ў Празе, у тым ліку і кіраўніцтвам БНР. Актыўны сябра Праскага камітэта Беларускай народнай самапомачы.

Пад час нямецкай акупацыі, на беларускім сходзе адмовіўся падпісаць тэлеграму да Адольфа Гітлера. Аднак Ермачэнка падрабіў пад капірку подпісы ўдзельнікаў сходу і даслаў тую тэлеграму. Пасьля яна трапіла ў Маскву і на падставе яе спадара Генюіш судзілі.

У 1943 годзе Янка Геніюш трапляе ў Беларусь у Слонім. Працуе тамака гебіткамісарарцтам (кіраўнік райздрава). Пасьля канфлікту са слонімскім гебіткамісарам Эрэнам (Сп. Янка запытаўся ў таго, хто на гэтай зямлі гаспадар), Геніюшу давялося пераехаць у Баранавічы. Ад большых наступстваў яго выратавала «слава» падпісанта тэлеграмы да Гітлера.

У 1948 годзе Янка Геніюш разам з жонкай Ларысай, былі арыштаваныя і вывезеныя ў СССР. Тамака яны незаконна былі пазбаўлены чэхаславацкага грамадзянства і асуджаныя Вярхоўным судом БССР на 25 год. Частку тэрміну адбыў на Варкуце. Пасьля сьмерці Сталіна пераведзены ў Мардовію.

Янка Геніюш у труне

Сям'я Геніюшаў была датэрмінова вызвалена ў 1956 годзе. Аднак ім не дазволілі вярнуцца ў Чэхаславаччыну. Ларыса Геніюш не прыняла савецкага грамадзянства да канца жыцьця. Мела пашпарт СССР са штампам «неграмадзянін СССР». Геніюшы пасяліліся ў Зэльве ў хаце бацькі Янкі па вуліцы Савецкай, 7а.

Сам Янка Геніюш ўладкаваўся працаваць ў мясцовы шпіталь і паліклініку. У яго кабінэце вісеў партрэт Францішка Скарыны. Добра разьбіраўся ў нэўралёгіі, сэксалёгіі, вэнэрычных хваробах. Працаваў хірургам і тэрапэўтам.

У госьці да Геніюшаў часта прыяжджалі госьці, былыя палітзьняволеныя і літаратары: Мікола Канаш, Пятро Рашэтнік, Уладзімер Караткевіч, Алег Лойка, Данута Бічэль, Юрка Голуб, Алесь Траяноўскі і шмат іншых.

На пахаваньне Янкі Геніюша зьехалася шмат народу. Андрэй Вайтовіч са Слоніма зрабіў па ім помнік. Пасьля сьмерці Ларысы Геніюш на магіле паставілі новы, агульны.

Вонкавыя спасылкі