Тамаш Зан: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: be:Тамаш Зан, паэт
д робат дадаў: it:Tomasz Zan
Радок 38: Радок 38:
[[en:Tomasz Zan]]
[[en:Tomasz Zan]]
[[fr:Thomas Zan]]
[[fr:Thomas Zan]]
[[it:Tomasz Zan]]
[[lt:Tomas Zanas]]
[[lt:Tomas Zanas]]
[[pl:Tomasz Zan (poeta)]]
[[pl:Tomasz Zan (poeta)]]

Вэрсія ад 21:06, 11 сьнежня 2008

Тамаш Зан

Тамаш Зан (па-польску: Tomasz Zan; 21 сьнежня 1796, в. Мясата Ашмянскага пав. Віленскай губэрні (цяпер Маладэчанскі раён Менскай вобласьці) — 19 ліпеня 1855, маёнтак Кахачын каля Воршы) — беларускі і польскі паэт-рамантык, удзельнік рэвалюцыйнага руху, дасьледчык прыроды.

Вучыўся ў Менскай гімназіі, Маладэчанскім павятовым вучылішчы. У 1820 годзе скончыў фізыка-матэматычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту (паралельна займаўся на літаратурным факультэце). Адзін з арганізатараў тайных віленскіх студэнцкіх таварыстваў — філяматаў, філярэтаў, прамяністых.

Арыштаваны царскімі ўладамі ў 1823 годзе; у 1824 сасланы ў Арэнбург. У ссылцы дасьледаваў прыроду Ўрала, стварыў мінэралягічны музэй у Арэнбургу. Вёў дзёньнік. З 1837 году ў Пецярбургу, бібліятэкар у Горным унівэрсытэце.

З 1841 году на радзіме. Ажаніўшыся, пасяліўся ў маёнтку Кахачын. Яго польскамоўныя творы заснаваныя на беларускім фальклёрным матэрыяле. Магчыма, пісаў таксама па-беларуску.

Пахаваны ў мястэчку Смаляны (Аршанскі раён).

Творы

  • Tryolety i wiersze miłosne. Warszawa, 1922;
  • Z wygnania. Wilno, 1929. Бел. пер.: Філаматы і філарэты: Зборнік. Мн., 1998.

Літаратура