Марк Шагал: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: fa:مارک شاگال
д робат дадаў: ar:مارك شاغال, id:Marc Chagall
Радок 85: Радок 85:
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1985 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1985 годзе]]


[[ar:مارك شاغال]]
[[be:Марк Шагал]]
[[be:Марк Шагал]]
[[bg:Марк Шагал]]
[[bg:Марк Шагал]]
Радок 103: Радок 104:
[[hr:Marc Chagall]]
[[hr:Marc Chagall]]
[[hu:Marc Chagall]]
[[hu:Marc Chagall]]
[[id:Marc Chagall]]
[[it:Marc Chagall]]
[[it:Marc Chagall]]
[[ja:マルク・シャガール]]
[[ja:マルク・シャガール]]

Вэрсія ад 12:35, 8 ліпеня 2008

Марк Шаґал.
4 ліпеня 1941.
Фота Carl Van Vechten
Партрэт М.Шагала працы Ю.Пэна

Марк Захаравіч Шагал (па-француску: Marc Chagall) (25 чэрвеня (новы стыль: 7 ліпеня) 188728 сакавіка 1985) — беларускі й францускі мастак.

Нарадзіўся ў Віцебску ў сям'і Хацкеля (Захара) і Фейгі-Iты Шаґал. Пачатковыя заняткі па маляваньні меў у Школе жывапісу і малюнка Юдэля Пэна (1906).

У 1907 паехаў у Санкт-Пецярбург. У 1907-1908 вучыўся ў Малявальнай школе Таварыства заахвочваньня мастакоў і малявальных клясах С. Зайдэнбэрга, a ў 1909-1910 — у Прыватнай мастацкай школе Званцавай пад кіраўніцтвам Льва Бакста. Здолеў прадаць калекцыянеру й мецэнату Максіму Вінавэру дзьве карціны, атрымаў ад яго стыпэндыю на навучаньне ў Парыжы1910).

У Парыжы наведваў акадэміі La Palette і Grande Chaumiére. Жыў у асяродзьдзі мастакоў-авангардыстаў у інтэрнаце «Вулей» (La Ruche) на Манпарнасе. Падтрымоўваў знаёмствы з Гіёмам Апалінэрам, Фэрнанам Лежэ, Андрэ Сальмонам, Рабэрам Дэлёнэ, Жанам Мецэнжэ, Блезам Сандрарам. У гэты час пачынаецца першая сур’ёзная зацікаўленасьць ягонай творчасьцю. У 1914 у Бэрліне павінная адбыцца ягоная першая пэрсанальная выстава.

Перад пачаткам Першае сусьветнае вайны прыехаў ў Віцебск. Kалі фронт наблізіўся, зьехаў у 1916 у Петраград. У 1918 прызначаны камісарам Віцебскага губернскага аддзела народнае адукацыі. Стварыў, а пазьней і ўзначаліў Віцебскую народную мастацкую школу (потым Першая народная мастацкая вучэльня). Запрасіў на працу ў Віцебск мастакоў-авангардыстаў, м. інш. Казіміра Малевіча.

У 1920 зьехаў у Маскву, працаваў у Дзяржаўным жыдоўскім Камэрным тэатры (1920-1922). Займаўся тэатральным мастацтвам — стварэньнем дэкарацыяў і дызайнам касьцюмаў, сцэнаграфіяй.

У 1922 зьехаў у Бэрлін, адтуль у 1923 у Парыж. Захапіўся гравюрай і літаграфіяй. У 1923-1931 па замове Амбруаза Валяра выканаў некалькі цыклаў гравюраў да басьняў Ляфантэна, «Мёртвых душаў» Гогаля, да Бібліі.

У 1937 атрымаў францускае грамадзянства.

У 1941-1948 жыў у ЗША й Мэксіцы.

У пасьляваенны пэрыяд займаўся таксама манумэнтальным мастацтвам. Cтварыў вітражы для касьцёлаў у Мэцы i Рэймсе (Францыя), Цурыху (Швэйцарыя), для Габрэйскага ўнівэрсытэта (Ерусалім). Зрабіў мазаікі і габэлены для Парлямэнта Ізраіля ў Ерусаліме, пано для Мэтраполітэн-опэры ў Ню-Ёрку (ЗША), пляфоны для Гранд-опэры ў Парыжы (Францыя).

Найбольш вядомы як жывапісец. Ягонае мастацтва вызначалася яркаю асаблівасьцю. Стварыў індывідуальны фантастычны стыль. Прадстаўлены ва ўсіх буйнейшых музэях сьвету.

Ганаровы доктар унівэрсытэтаў Глазга, Брандыс (Масачусэтс, ЗША), Нотр-Дам (Індыяна, ЗША). Ганаровы сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і пісьменства (1959). Кавалер Вялікага крыжа Ганаровай легіі (1978).

Памёр у горадзе Сэн Поль дэ Ванс (Францыя). Пахаваны на мясцовых могілках.

Да канца жыцьця ў ягонай творчасьці назіраліся «віцебскія» матывы.

Шагалавыя словы

  • "Усе колеры гэта сябры сваіх суседзяў і каханкі сваіх адваротнасьцяў."
  • "Выключна каханьне цікавіць мяне, і мяне клапоцяць толькі тыя рэчы, якія круцяцца вакол каханьня."
  • "У нашым жыцьці, як і на мастаковай палітры, ёсьць адзіны колер, што акрэсьлівае значэньне жыцьця мастацтва. Гэта колер каханьня."
  • "Выдатнае мастацтва пачынаецца там, дзе сканчаецца натура."


Catalogues Raisonnés

  • Жывапіс: каталёга не існуе.
  • Ілюстраваныя кнігі (аўтарскія гравюры): Cramer P. Marc Chagall. The Illustrated Books. Catalogue Raisonné. Geneva, 1995.
  • Ілюстраваныя кнігі (аўтарскія літаграфіі): Sorlier С. Chagall's Illustrated Books. Catalogue Raisonné. 1993.
  • Аўтарскія літаграфіі ў часапісе Derrière le Miroir: Maier-Preusker W. Katalog der graphischen Werke von Marc Chagall in der Edition Derrière le Miroir. 1950-1982. Wien, 2004. ISBN 3-900208-05-0.
  • Кераміка: Doschka R. Marc Chagall: Ceramic Masterpieces. 2003.
  • Кераміка й скульптура: Malraux A., Sorlier С. Die Keramiken und Skulpturen von Chagall. 1972.
  • Літаграфіі: Mourlot F. Chagall. Lithographe: 1922-1957. 1960. Lithographe II: 1957-1962. 1963. Lithographe III: 1962-1968. 1969. Lithographe IV: 1969-1973. 1974. Sorlier C. Lithographe V: 1974-1979. 1984. Lithographe VI: 1980-1985. 1986.
  • Літаграфіі, якія выканаў Шарль Сарліе і аўтарызаваў Марк Шаґал: [трэба дадаць каталёг Сарліе]
  • Монатыпіі: Leymarie J. Monotypes. 1961-1965. 1966. Cramer G. Marc Chagall. Monotypes II: 1966-1975. 1976.
  • Плякат: Sorlier C., Adhemar J. Chagall Poster. Catalogue Raisonné. 1975.

Вонкавыя спасылкі

Марк Шагалсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • oseculoprodigioso.blogspot.com/2005/07/chagall-marc-modernismo.html The Prodigious Century