Яўгенія Мальчэўская: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 1: Радок 1:
{{Пісьменьніца}}
'''Яўгенія Мальчэўская''' (сапраўднае імя '''Яўгенія Еўдакімаўна Крыжаноўская'''; [[25 жніўня]] [[1949]] — студзень [[2008]]) — беларуская настаўніца і паэтка.
'''Яўгенія Мальчэўская''' (сапраўднае імя '''Яўгенія Еўдакімаўна Крыжаноўская'''; 25 жніўня 1949 — студзень 2008) — беларуская настаўніца і паэтка.


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Радок 13: Радок 14:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Мальчэўская, Яўгенія}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Мальчэўская, Яўгенія}}
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратаркі]]
[[Катэгорыя:Беларускія пэдагогі]]
[[Катэгорыя:Беларускія пэдагогі]]

Вэрсія ад 18:47, 4 жніўня 2020

Яўгенія Мальчэўская
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 25 жніўня 1949(1949-08-25)
Памерла 18 студзеня 2008(2008-01-18) (58 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, паэтка

Яўгенія Мальчэўская (сапраўднае імя Яўгенія Еўдакімаўна Крыжаноўская; 25 жніўня 1949 — студзень 2008) — беларуская настаўніца і паэтка.

Біяграфія

Нарадзілася ў вёсцы Замошша Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці ў сялянскай сям’і. Вучылася спачатку ў Замоскай пачатковай школе, потым у Заслонаўскай сярэдняй школе. Пасьля паступіла ў Бабруйскі тэхнікум гумавай прамысловасьці (1965), пасьля заканчэньня якога (1969) атрымала спэцыяльнасьць тэхніка-тэхноляга і працавала прэсаўшчыцай-вульканізатаркай на Бабруйскім заводзе гумавых вырабаў. У 1970 годзе прызначана карэктаркай рэдакцыі бабруйскай аб’яднанай газэты «Камуніст», у 1972—1973 гадах — супрацоўнік рэдакцыі Чашніцкай раённай газэты «Чырвоны прамень», у 1973—1978 гадах вучылася на беларускім аддзяленьні філялягічнага факультэту БДУ. Пасьля яго заканчэньня накіравана на працу ў Раванічы, дзе выкладала ў школе беларускую мову і літаратуру. У 1980 годзе пераехала з мужам на Віцебшчыну і працавала ў школе працоўнай моладзі. З 1987 году выкладала беларускую мову ў школе Талачына, з 1989 году — у школе Віцебску.

24 студзеня 2008 году была знойдзеная мёртвай у сваёй кватэры ў Віцебску з прыкметамі гвалтоўнай сьмерці[1].

Творчасьць

Першыя вершы «Залатая мяцеліца», «Серабрыліся ля хат таполі…» і іншыя зьявіліся ў 1969 годзе ў газэце «Магілёўская праўда». Затым яе вершы зьмяшчаліся ў калектыўных зборніках «Вёсны», «Нашчадкі», «Любі будзённы дзень», «Дзень добры, мама», «Дзень паэзіі», у раённым, абласным, рэспубліканскім друку. Аўтарка паэтычнага цыклю «Сьвятло асеньняе зярнят» (у зборніку «Нашчадкі», зборніка «Залежнасьць». Асноўнае ў яе вершах — любоў да Радзімы, яе народа. Пачуцьці каханьня, сяброўства, узаемаадносіны паміж людзьмі, іх заклапочанасьць праблемамі сучаснасьці. Зьяўляецца аўтаркай апавяданьняў «Мачаха», «Яраслаўна».

Крыніцы