Амбасада Беларусі ў Нямеччыне: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 01:16, 21 студзеня 2020

Амбасада Рэспублікі Беларусь у Фэдэратыўнай Рэспубліцы Нямеччына

Будынак амбасады Беларусі ў Нямеччыне
Дата ўтварэньня 1994 г.
Каардынаты Am Treptower Park 32,
12435, Бэрлін,
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына
Амбасадар Дзяніс Сідарэнка
Сайт germany.mfa.gov.by

Амбасада Беларусі ў Нямеччыне (па-нямецку: Botschaft der Republik Belarus in der Bundesrepublik Deutschland, беларускі афіцыйны правапіс: Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія) зьяўляецца дыпляматычнай місіяй Рэспублікі Беларусь у Фэдэратыўнай Рэспубліцы Нямеччына і знаходзіцца ў Бэрліне. Беларускім амбасадарам у Нямеччыне цяпер зьяўляецца Дзяніс Сідарэнка.

Гісторыя

У 1919—1925 гг. у Бэрліне дзейнічала надзвычайная дыпляматычная місія Беларускае Народнае Рэспублікі[1] Нягледзячы на тое, што БНР не атрымала афіцыйнага прызнаньня з боку Нямеччыны, яе дыпляматычная місія была зарэгістраваная ў нямецкім Міністэрстве замежных справаў у сакавіку 1919 г.[1] Прадстаўнікі БНР мелі афіцыйныя кантакты зь нямецкім урадам[2] і сустракаліся зь нямецкім міністрам замежных справаў Вальтарам Зімансам.[3]. Місія займалася дапамогай ваеннапалонным беларусам, распаўсюджвала інфармацыю пра Беларусь у нямецкім грамадзтве. Пры дыпляматычнай місіі дзейнічала Беларускае прэсавае бюро.

У 1923 г. Нямеччына ўсталявала фармальныя дыпляматычныя адносіны з кантраляванай бальшавікамі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай[4]. Практычна дзьвюхбаковых адносінаў не вялося, амбасадаў у Менску і Бэрліне адчынена не было.

Пасьля распаду СССР і аднаўленьня незалежнасьці Беларусі дыпляматычныя стасункі зь Нямеччынай былі адноўленыя з спасылкай на стасункі, усталяваныя ў 1923 годзе[4].

У 1994 годзе ў прысутнасьці амбасадара Пётры Садоўскага, міністра замежных справаў Беларусі Пятра Краўчанкі і статс-сакратара міністэрства замежных справаў Нямеччыны Дытэра Каструпа была афіцыйна адчыненая амбасада Беларусі ў Нямеччыне. Яна разьмяшчалася ў тагачаснай сталіцы Боне па адрасе Fritz-Schäffer-Straße 20[5].

У 1996 г. амбасада была пераведзеная ў Бэрлін пасьля таго, як туды была перанесеная сталіца Нямеччыны.

Будынкі

Амбасада займае дзьве вілы XIX стагодзьдзя ў раёне бэрлінскага Трэптаў-парка. Адна зь іх да Другой Сусьветнай вайны была жылым домам, а ў часы камуністычнай Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі — паштовым аддзяленьнем[6].

Другі будынак вядомы як «Віла Люізэ» і была пабудаваная архітэктарам Паўлем Гёфхенам у 1888 г. Нямецкі паэт Тэадор Фантанэ згадвае гэты дом у сваіх «Падарожжах па Брандэнбургу».[6]

Амбасадары

Беларуская Народная Рэспубліка (кіраўнікі надзвычайнай дыпляматычнай місіі)

Рэспубліка Беларусь (амбасадары)

Спасылкі

Амбасада Беларусі ў Нямеччынесховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Крыніцы

  1. ^ а б У. Сакалоўскі. Прадстаўніцтва БНР у Нямеччыне — Афіцыйны сайт Рады БНР
  2. ^ З справаздачы пра беларуска-нямецкія стасункі — жнівень 1920 — Афіцыйны сайт Рады БНР
  3. ^ Сустрэча з замежным міністрам Нямеччыны — 30.11.1920 — Афіцыйны сайт Рады БНР
  4. ^ а б Bilaterale Beziehungen [Дзьвюхбаковыя адносіны] — Афіцыйны сайт амбасады Беларусі ў Нямеччыне (на нямецкай мове)
  5. ^ Адкрыцьцё амбасады Рэспублікі Беларусь у Нямеччыне, 1994 г. (Відэа) — Афіцыйны сайт Рады БНР
  6. ^ а б Geschichte der Botschaft [History of the embassy] — Official website of the Embassy of Belarus in Germany