Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Einimi (гутаркі | унёсак)
Радок 5: Радок 5:
== Стыль і фармат ==
== Стыль і фармат ==
=== Вікіпэдыя — не папяровая энцыкляпэдыя ===
=== Вікіпэдыя — не папяровая энцыкляпэдыя ===
[[m:Wiki_is_not_paper|Вікіпэдыя — не папяровая энцыкляпэдыя]]{{ref-en}}. Фактычна, колькасьць тэмаў і шырыня іх асьвятленьня абмяжоўваецца толькі пунктамі гэтай старонкі і некаторымі іншымі дзеснымі [[Вікіпэдыя:Правілы і рэкамэндацыі|правіламі]]. Адначасова, ёсьць розьніца паміж тым, што ''можа быць'' зроблена, і тым, што ''мусіць быць'' зроблена — пра гэта распавядаецца ў сэкцыі [[#Зьмест|Зьмест]]. Падобная палітыка не зьяўляецца «зялёным сьвятлом» для абы чаго: кожны артыкул мусіць прытрымлівацца правілаў і рэкамэндацыяў, ухваленых суполкай (кароткай вытрымкай якіх зьяўляюцца [[Вікіпэдыя:5С|пяць слупоў]]).
[[m:Wiki_is_not_paper|Вікіпэдыя — не папяровая энцыкляпэдыя]]{{ref-en}}. Фактычна, колькасьць тэмаў і шырыня іх асьвятленьня абмяжоўваецца толькі пунктамі гэтай старонкі і некаторымі іншымі дзейнымі [[Вікіпэдыя:Правілы і рэкамэндацыі|правіламі]]. Адначасова, ёсьць розьніца паміж тым, што ''можа быць'' зроблена, і тым, што ''мусіць быць'' зроблена — пра гэта распавядаецца ў сэкцыі [[#Зьмест|Зьмест]]. Падобная палітыка не зьяўляецца «зялёным сьвятлом» для абы чаго: кожны артыкул мусіць прытрымлівацца правілаў і рэкамэндацыяў, ухваленых суполкай (кароткай вытрымкай якіх зьяўляюцца [[Вікіпэдыя:5С|пяць слупоў]]).


Вытрымка памераў артыкулаў у разумных аб’ёмах ёсьць вельмі важным пунктам у падвышэньні даступнасьці Вікіпэдыі, асабліва для карыстальнікаў мабільных тэлефонаў. Памер артыкулаў непасрэдным чынам уплывае на хуткасьць загрузкі старонак і зручнасьць прагляду (глядзіце [[Вікіпэдыя:Памер артыкулаў]]). Натуральным выйсьцем зьяўляецца падзяленьне аб’ёмнага артыкула на больш дробныя часткі, пакідаючы невялічкую вытрымку (кшталту прэамбулы) са спасылкай на асноўны артыкул па тэме. Некаторыя тэмы ў папяровых энцыкляпэдыях асьвятляюцца вельмі дробна, фармальна. У той жа час у Вікіпэдыі можна раскрыць тэму цалкам, дадаўшы шмат карыснай інфармацыі, ілюстрацыяў, спасылак на вонкавыя старонкі і, галоўнае, дынамічна абнаўляць зьвесткі.<!-- + рэкамэндацыі па стылі напісаньня -->
Вытрымка памераў артыкулаў у разумных аб’ёмах ёсьць вельмі важным пунктам у падвышэньні даступнасьці Вікіпэдыі, асабліва для карыстальнікаў мабільных тэлефонаў. Памер артыкулаў непасрэдным чынам уплывае на хуткасьць загрузкі старонак і зручнасьць прагляду (глядзіце [[Вікіпэдыя:Памер артыкулаў]]). Натуральным выйсьцем зьяўляецца падзяленьне аб’ёмнага артыкула на больш дробныя часткі, пакідаючы невялічкую вытрымку (кшталту прэамбулы) са спасылкай на асноўны артыкул па тэме. Некаторыя тэмы ў папяровых энцыкляпэдыях асьвятляюцца вельмі дробна, фармальна. У той жа час у Вікіпэдыі можна раскрыць тэму цалкам, дадаўшы шмат карыснай інфармацыі, ілюстрацыяў, спасылак на вонкавыя старонкі і, галоўнае, дынамічна абнаўляць зьвесткі.<!-- + рэкамэндацыі па стылі напісаньня -->

Вэрсія ад 16:55, 18 жніўня 2018

Скарачэньне:
ВП:ЧНЗВ

Вікіпэдыя — гэта інтэрнэт-энцыкляпэдыя і заснаванае на духу ўзаемнай павагі сеткавае згуртаваньне, зацікаўленае ў стварэньні высакаякаснай энцыкляпэдыі. Адпаведна, ёсьць рэчы, каторымі Вікіпэдыя безумоўна не зьяўляецца.

Стыль і фармат

Вікіпэдыя — не папяровая энцыкляпэдыя

Вікіпэдыя — не папяровая энцыкляпэдыя (анг.). Фактычна, колькасьць тэмаў і шырыня іх асьвятленьня абмяжоўваецца толькі пунктамі гэтай старонкі і некаторымі іншымі дзейнымі правіламі. Адначасова, ёсьць розьніца паміж тым, што можа быць зроблена, і тым, што мусіць быць зроблена — пра гэта распавядаецца ў сэкцыі Зьмест. Падобная палітыка не зьяўляецца «зялёным сьвятлом» для абы чаго: кожны артыкул мусіць прытрымлівацца правілаў і рэкамэндацыяў, ухваленых суполкай (кароткай вытрымкай якіх зьяўляюцца пяць слупоў).

Вытрымка памераў артыкулаў у разумных аб’ёмах ёсьць вельмі важным пунктам у падвышэньні даступнасьці Вікіпэдыі, асабліва для карыстальнікаў мабільных тэлефонаў. Памер артыкулаў непасрэдным чынам уплывае на хуткасьць загрузкі старонак і зручнасьць прагляду (глядзіце Вікіпэдыя:Памер артыкулаў). Натуральным выйсьцем зьяўляецца падзяленьне аб’ёмнага артыкула на больш дробныя часткі, пакідаючы невялічкую вытрымку (кшталту прэамбулы) са спасылкай на асноўны артыкул па тэме. Некаторыя тэмы ў папяровых энцыкляпэдыях асьвятляюцца вельмі дробна, фармальна. У той жа час у Вікіпэдыі можна раскрыць тэму цалкам, дадаўшы шмат карыснай інфармацыі, ілюстрацыяў, спасылак на вонкавыя старонкі і, галоўнае, дынамічна абнаўляць зьвесткі.

Зьмест

У любую энцыкляпэдыю інфармацыя ня можа быць дададзена толькі на падставе яе праўдзівасьці ці карыснасьці. Хаця існуюць спрэчкі наконт крытэраў энцыкляпэдычнасьці ў адносінах да пэўных катэгорыяў, наступныя прыклады зьяўляюцца добрым апісаньнем таго, чым Вікіпэдыя не зьяўляецца. Улічвайце, аднак, што прыведзеныя прыклады не зьяўляюцца ўсёахопнымі.

Вікіпэдыя — ня слоўнік

Асноўны артыкул: Вікіпэдыя:Вікіпэдыя — ня слоўнік

Вікіпэдыя — гэта ня слоўнік і не дапаможнік па выкарыстаньні словаў ці выразаў. Артыкулы Вікіпэдыі не зьяўляюцца:

  1. Слоўнікавымі дэфініцыямі.
  2. Сьпісамі слоўнікавых значэньняў.
  3. Дапаможнікам па словаўжываньні ці па выкарыстаньні жаргонных і фразэалягічных выразаў.

У той жа час існуе братэрскі праект — Вікіслоўнік, які як раз і зьяўляецца слоўнікам, пабудаваным на вікі-тэхналёгіі.

Вікіпэдыя — ня месца публікацыі арыгінальных дасьледаваньняў

Асноўны артыкул: Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў

Вікіпэдыя ня месца для публікацыі вашых уласных ідэяў і вынікаў аналітычных дасьледаваньняў ці зьмяшчэньня новых, дагэтуль нідзе не апублікаваных зьвестак. Таму ня варта выкарыстоўваць Вікіпэдыю для зьмяшчэньня:

  1. Першасных (арыгінальных) дасьледаваньняў, напрыклад, шляхам прасоўваньня непацьверджаных і маргінальных тэорыяў, уласных тлумачэньняў словаў ці нэалягізмаў. Калі вы зрабілі арыгінальнае дасьледаваньне, апублікуйце яго ў аўтарытэтных рэцэнзуемых выданьнях ці сайтах, вартых даверу. Як толькі вашае дасьледаваньне стане шырока прынятым, яно зьявіцца ў Вікіпэдыі.
  2. Уласных вынаходніцтваў. Калі вы ці ваш сябра вынайшлі новае слова, ці стварылі сваю вэрсію літарболу, то гэтага недастаткова, бо значнасьць падобнага вынаходніцтва занадта нізкая для ўзгадваньня, пакуль пра гэта ня будзе паведамлена ў аўтарытэтных другасных крыніцах.
  3. Уласных эсэ. Яны адлюстроўваюць толькі вашыя думкі і пачуцьці па дадзенай тэме, не заўсёды малюе аб’ектыўную карціну. Вікіпэдыя створаная, каб сабраць веды чалавецтва, але ня як інструмэнт для станаўленьня падобных эсэ часткай гэтых ведаў. Уласныя эсэ дапушчальныя на падстаронках удзельніка, ці ў Мэта-вікі.
  4. Дыскусійных форумаў. Калі ласка, паспрабуйце пакінуць сваёй галоўнай мэтай у Вікіпэдыі стварэньне энцыкляпэдыі. Вы можаце абмяркоўваць вікіпэдыйныя справы на старонках гутарак удзельнікаў, ці вырашаць праблемы з артыкуламі на адпаведных старонках абмеркаваньня, але, калі ласка, ня варта абмяркоўваць сам аб’ект артыкула. Старонкі абмеркаваньня ствараюцца з мэтай удасканаленьня артыкулаў, а не для вырашэньня ўласных пытаньняў па тэме. Для звычайных гутарак можна скарыстацца адмысловымі IRC-каналамі, напрыклад #wikipedia-be-tarask.
  5. Журналісцкіх рэпартажаў. У Вікіпэдыі не пажаданае зьмяшчэньне рознага кшталту гарачых навін і матэрыялаў зь першых рук. Вікіпэдыя не зьяўляецца першаснай крыніцай інфармацыі. Для гэтага ёсьць асобны вікіпраект Вікінавіны, які адмыслова для гэтага і быў створаны.

Вікіпэдыя — не трыбуна

Вікіпэдыя — гэта не трыбуна і ня сродак прапаганды альбо рэклямы. Гэта тычыцца як саміх артыкулаў, так і катэгорыяў, шаблёнаў, старонак абмеркаваньня і ўласных старонак удзельнікаў. Адпаведна, старонкі Вікіпэдыі не для:

  1. Прапаганды, залукі ці адвакацтва любога кшталту.
  2. Плётак ці скандалаў.
  3. Самарэклямы.
  4. Рэклямы.

Вікіпэдыя — ня сэрвэр-люстэрка, ня файлавы архіў і не каталёг спасылак

Вікіпэдыя не зьяўляецца сэрвэрам-люстэркам, архівам для захоўваньня файлаў ці каталёгам спасылак. Артыкулы Вікіпэдыі не павінныя ўяўляць зь сябе:

  1. Набор вонкавых спасылак або інтэрнэт-каталёгі. Няма нічога кепскага ў тым, каб дадаць адну або некалькі спасылак, адпаведных зьместу артыкула, але вялікія сьпісы вонкавых спасылак шкодзяць разьвіцьцю артыкула і адцягваюць ад мэты Вікіпэдыі.
  2. Просты сьпіс унутраных спасылак, за выключэньнем старонак разьвязаньня неадназначнасьцяў, а таксама структураваных сьпісаў, якія дапамагаюць у арганізацыі артыкулаў.
  3. Набор зыходных матэрыялаў, а таксама матэрыялаў, якія знаходзяцца ў грамадзкім набытку, такіх як тэксты кніг, зыходныя коды, гістарычныя дакумэнты, лісты, законы і іншыя матэрыялы, якія каштоўныя толькі ў сваім нязьменным выглядзе. Поўныя тэксты арыгінальных крыніц разьмяшчайце ў Вікікрыніцах. Пры гэтым матэрыялы, якія знаходзяцца ў грамадзкім набытку (напрыклад, энцыкляпэдыя «Брытаніка» 1911 году выданьня), могуць быць выкарыстаныя для пашырэньня зьместу артыкулаў.
  4. Наборы фотаздымкаў або мэдыяфайлаў без суправаджальнага тэксту. Калі вы жадаеце дадаць свой фотаздымак або малюнак, стварыце артыкул, які створыць энцыкляпэдычны кантэкст вакол вашай выявы, або вы можаце загрузіць яе ў Вікісховішча, адкуль яе змогуць выкарыстаць рэдактары ўсіх разьдзелаў.

Вікіпэдыя — не бясплатны хостынг ці вэб-правайдэр, ня блог, не сацыяльная сетка і не мэмарыял

Вікіпэдыя не зьяўляецца сацыяльнай сеткай, вы таксама ня можаце разьмяшчаць тут свой сайт, блог, вікі або сховішча зьвестак. Ня варта разглядаць Вікіпэдыю ў якасьці месца для:

  1. Асабістых старонак. Удзельнікі Вікіпэдыі маюць свае асабістыя старонкі, але яны могуць выкарыстоўвацца толькі для разьмяшчэньня інфармацыі, зьвязанай з працай у Вікіпэдыі. Калі вы шукаеце месца для сваёй вэб-старонкі альбо блогу, зьвярніцеся да паслуг шматлікіх сайтаў, дзе гэта можна зрабіць бсяплатна. Асноўнай мэтай асабістых старонак Вікіпэдыі зьяўляецца не камунікацыя зь іншымі ўдзельнікамі, а сродак для больш эфэктыўнага супрацоўніцтва ў паляпшэньні Вікіпэдыі.
  2. Асабістых файлаў. Калі ласка, загружайце ў Вікіпэдыю толькі тыя файлы, які выкарыстоўваюцца (ці будуць выкарыстоўвацца) на старонках энцыкляпэдыі; усё астатняе будзе выдаленае. Калі вы маеце дадатковыя матэрыялы, загружаце іх у Вікісховішча, адкуль яны могуць быць выкарыстаныя ў Вікіпэдыі.
  3. Знаёмстваў. Вікіпэдыя не зьяўляецца сайтам знаёмстваў або сацыяльнай сеткай. Вядома ж, няма нічога заганнага, каб заводзіць сяброўства на грунце агульных ідэяў паляпшэньня Вікіпэдыі.
  4. Мэмарыялу. Вікіпэдыя — ня месца для шанаваньня памерлых сяброў і блізкіх. Кожная асоба, якая апісваецца ў артыкуле Вікіпэдыі, мусіць мець вядомасьць, а ня проста пакінуць па сабе добрую памяць.

Вікіпэдыя — не каталёг

Вікіпэдыя — гэта не каталёг усяго, што існуе ці існавала ў сьвеце. Артыкулы Вікіпэдыі не павінныя ўяўляць зь сябе:

  1. Сьпісы або сховішчы слаба ўзаемазьвязаных зьвестак, такіх як цытаты, афарызмы або сьпісы асобаў. Калі вы жадаеце ствараць сьпісы цытат, зьмяшчайце іх у праект Вікіцытатнік. Вядома ж, няма нічога кепскага ў сьпісах, зьмест якіх істотна зьвязаны з тэмай артыкула або значна дапаўняе яе. Вікіпэдыя таксама ўтрымлівае таблічныя зьвесткі, якія можна выкарыстоўваць для спрашчэньня пошуку інфармацыі.
  2. Генэалягічныя дрэвы або тэлефонныя даведнікі. Біяграфічныя артыкулы дапушчальныя толькі пра асобаў, якія дастаткова знакамітыя або вядомыя сваімі дасягненьнямі. Адным з крытэраў вядомасьці асобы зьяўляюцца згадкі пра яе ў вонкавых крыніцах (сеціўных або друкаваных). Менш вядомыя асобы могуць быць згаданыя ў артыкулах пра рэчы, да якіх яны маюць дачыненьне.
  3. Каталёгі, даведнікі, дапаможнікі, «жоўтыя старонкі». Напрыклад, артыкулы пра радыёстанцыі не павінныя зьмяшчаць анонсы будучых перадач, кадравыя зьмены або нумары тэлефонаў. Пры гэтым значныя зьмены і падзеі могуць быць апісаныя. Старонкі абмеркаваньняў артыкулаў прызначаныя для абмеркаваньня саміх артыкулаў, а не вядзеньня бізнэсу, зь імі зьвязанага.
  4. Каталёг тавараў. Артыкулы не павінны ўключаць у сябе зьвесткі пра кошты тавараў або даступнасьць іх у продажы, акрамя выпадкаў, калі ёсьць надзейныя крыніцы і прычына для такой згадкі. Вікіпэдыя — гэта ня месца, дзе параўноўваецца кошт тавараў або даступнасьць тавараў у розных вытворцаў.

Вікіпэдыя — не бязладны сьметнік інфармацыі

Вікіпэдыя — не бязладная калекцыя інфармацыйных зьвестак. Нават калі дакладна вядома праўдзівасьць нейкай інфармацыі, што пацьверджана надзейнымі крыніцамі, гэта не зьяўляецца нагодай, каб дадаць гэтыя зьвесткі ў Вікіпэдыю. Каб мець энцыкляпэдычную каштоўнасьць, інфармацыя павінна мець кантэкст з тлумачэньнямі, якія спасылаюцца на аўтарытэтныя крыніцы. Пры гэтым артыкулы Вікіпэдыя не павінныя ўяўляць зь сябе:

  1. Сьпісы частых пытаньняў з адказамі на іх. Замест гэтага зрабіце, каб артыкул меў выгляд апавядальнага тэксту на адпаведную тэму.
  2. Даведнік для вандроўнікаў. У артыкуле пра Парыж варта зьмясьціць інфармацыю пра Эйфэлеву вежу або Люўр, але не кантактныя зьвесткі гатэляў ці кошт гарбаты ў кавярнях. Падобныя зьвесткі вітаюцца ў праекце Віківандроўка.
  3. Зборнік тэкстаў песень. Артыкулы пра песьні могуць утрымліваць зьвесткі пра аўтарства, дату публікацыі, уплыў на грамадзтва і г. д. Некаторыя часткі тэксту могуць быць праілюстраваныя невялікімі цытатамі песьні, каб падкрэсьліць пэўныя моманты з артыкула. Поўныя ж тэксты могуць быць разьмешчаныя ў Вікікрыніцах, але трэба ўлічваць, што пераважная большасьць тэкстаў, напісаных пасьля 1922 году, ахоўваецца аўтарскімі правамі і іх цытаваньне мусіць быць зьведзенае да мінімуму. Не разьмяшчайце спасылкі на сайты з тэкстамі песень, якія ахоўваюцца аўтарскімі правамі, калі вы ня ўпэўненыя, што яны маюць права на распаўсюд гэтых твораў.
  4. Пераказ сюжэтаў твораў. Артыкулы пра мастацкія творы, кампутарныя гульні, выдуманыя сусьветы і падобнае не павінныя складацца выключна зь пераказу сюжэту. Яны павінныя зьмяшчаць аналіз твораў, яго асаблівасьцяў і гістарычнага значэньня.
  5. Даведнікі, рэцэпты, інструкцыі. Хаця Вікіпэдыя і ўключае ў сабе апісаньні асобаў, месцаў, прадметаў, артыкулы не павінныя выглядаць як інструкцыі, юрыдычныя або мэдычныя кансультацыі, пакрокавыя інструкцыі, як нешта зрабіць, або як прайсьці нейкую гульню.
  6. Журналы абнаўленьняў кампутарных праграмаў. Усе артыкулы пра кампутарныя праграмы павінныя зьмяшчаць спасылкі на другасныя крыніцы (а ня прэс-рэлізы або іншыя першасныя крыніцы), датычныя выхаду чарговых вэрсіяў праграмаў.

Вікіпэдыя — ня кававая гушча

У Вікіпэдыі няма цэнзуры

Скарачэньні:
ВП:ЦЭНЗУРА
ВП:БЕЗЦЭНЗУРЫ
ВП:НЕЦЭНЗУРА
Глядзіце таксама: Цэнзура Вікіпэдыі

У Вікіпэдыі можа быць зьмешчаная інфармацыя, непрыўкрасная ці абразьлівая для асобных чытачоў — і нават вельмі непрыемная. Немагчыма задаволіць густы ўсіх карыстальнікаў, спрабуючы прыстасаваць тэкставы і графічны энцыкляпэдычны зьмест пад іхнія погляды альбо агульныя сацыяльныя ці рэлігійныя нормы.

Зьмест будзе выдалены, калі вырашыцца, што ён парушае правілы Вікіпэдыі (асабліва што да біяграфіяў жывых людзей і нэўтральнага пункту гледжаньня) альбо права Злучаных Штатаў Амэрыкі (дзе разьмешчаная Вікіпэдыя). Аднак паміж выяўленьнем такога зьместу і ягоным выдаленьнем можа прайсьці пэўны час, паколькі непрымальны матэрыял адлюстроўваецца ў Вікіпэдыі імгненна.

У артыкулах могуць сустракацца выявы, тэксты ці спасылкі, якія адпавядаюць тэме, аднак для некаторых чытачоў падаюцца спрэчнымі. Абмеркаваньне спрэчнага зьместу мусіць засяроджвацца не на ягонай патэнцыйнай абразьлівасьці, а на прымальнасьці гэтай выявы, тэксту ці спасылкі. Акрамя таго, «спрэчнасьць» зьместу — у цэлым не дастатковая прычына для ягонага выдаленьня.

Правілы альбо традыцыі пэўных арганізацыяў могуць патрабаваць сакрэтнасьці ў дачыненьні нейкіх сфэраў іхняй дзейнасьці. Для Вікіпэдыі гэтыя абмежаваньні ня маюць значэньня, паколькі Вікіпэдыя не ўваходзіць у гэтыя арганізацыі; таму, калі падобная энцыкляпэдычная інфармацыя зьмешчаная ў артыкуле, падставаў яе выдаляць не існуе.

Супольнасьць

Вікіпэдыя — ня поле бітвы

Вікіпэдыя — не экспэрымэнт у галіне анархіі

Вікіпэдыя — не экспэрымэнт у галіне дэмакратыі

Вікіпэдыя — не экспэрымэнт у галіне законатворчасьці

Калі незразумела, што рабіць

Чым не зьяўляецца вашая старонка ўдзельніка

Асноўны артыкул: ВП:СУ