Станіслаў Мікуцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 6: Радок 6:
|Подпіс =
|Подпіс =
|Месца нараджэньня = Ленкія, [[Беластоцкая вобласьць (Расейская імпэрыя)|Беластоцкая вобласьць]], [[Расейская імпэрыя]]
|Месца нараджэньня = Ленкія, [[Беластоцкая вобласьць (Расейская імпэрыя)|Беластоцкая вобласьць]], [[Расейская імпэрыя]]
|Месца сьмерці =
|Грамадзянства =
|Навуковая сфэра = [[філялёгія]]
|Навуковая сфэра = [[філялёгія]]
|Месца працы =
|Месца працы =

Вэрсія ад 12:28, 3 ліпеня 2017

Станіслаў Мікуцкі
Дата нараджэньня 26 кастрычніка (7 лістапада) 1814 або 1814[1]
Месца нараджэньня Ленкія, Беластоцкая вобласьць, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 25 жніўня (6 верасьня) 1890 або 1890[1]
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак навуковец, мовазнавец
Навуковая сфэра філялёгія
Месца працы

Станісла́ў Па́ўлавіч Міку́цкі (7 лістапада [ст. ст. 26 кастрычніка] 1814, в. Ленкія, Беластоцкая вобласьць, Расейская імпэрыя6 верасьня [ст. ст. 25 жніўня] 1890) — расейскі філёляг-славіст. Доктар філялягічных навук (1878).

Біяграфія

Скончыў гістарычна-філялягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту (1851). З 1863 году працаваў у Варшаўскай бібліятэцы. У 18731888 дацэнт Варшаўскага ўнівэрсытэту.

У 18531856 па даручэньні Пецярбурскай АН дасьледаваў беларускія і літоўскія гаворкі, зьбіраў беларускі фальклёр. Вынікам экспэдыцыяў Мікуцкага сталі 9 навуковых справаздачаў, апублікаваных Аддзяленьнем расейскай мовы і славеснасьці АН у 1853—1856, «Спроба літоўска-расейскага слоўніка» (1854) і інш.

Дасьледаваў сувязь славянскіх моваў з балтыйскімі, з мовамі германскай, кельцкай, індаэўрапейскай групаў. З сабраных матэрыялаў у 1855 склаў слоўнік на 2010 словаў.

Аўтар працаў «Абласныя словы беларускіх старцаў» і «Беларускія песьні і загадкі, запісаныя ў Віцебскай губэрні ў маёнтку Зябкі Дрысенскага павету» (1853).

Літаратура


  1. ^ а б Mikuckij, Stanislav Pavlovič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі