Зянон Якуць: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 11: Радок 11:
}}
}}


'''Якуць Зянон''' (1894—1924) — каталіцкі сьвятар заходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху 20 ст., душапастыр.
'''Якуць Зянон''' (1894—1924) — каталіцкі сьвятар заходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадзкі дзеяч, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху 20 ст., душапастыр.


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Нарадзіўся 22.01.1894 у засьценку Скурцішкі Новааляксандраўскага павета [[Ковенская губэрня|Ковенскай губ]]. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Ян і Юзэфа (з дому Гасянцоў) Якуці. У 1909—1912 гг. вучыўся ў [[Відзы|Відзаўскай]] гарадзкой 4-класнай навучальні, дзе скончыў поўны курс навучаньня. Пасьпяхова здаў экзамэн на званьне аптэкарскага вучня ў сьнежні 1912 г. і атрымаў пасьведчаньне з Пецярбурскай навучальнай акругі. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі. Прымаў удзел у дзейнасьці беларускага культурна-асьветнага гуртка студэнтаў-сэмінарыстаў. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1919 г. З беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам звязаны з часоў вучобы ў Вільні. У 1920—1924 гг. выконваў сьвятарскія абавязкі ў парафіі [[Шаркоўшчына]] Дзісенскага дэканата. Ад пачатку душапастырскай дзейнасьці сьвядома і пасьлядоўна праводзіў беларусізацыю рымска-каталіцкай царквы ў парафіях з беларускім насельніцтвам. Зьвяртаўся да вернікаў з казаннямі і праводзіў катэхізацыю дзяцей на беларускай мове. Памёр 03.01.1924 у Шаркоўшчыне. Пахаваны на мясцовых парафіяльных могілках.
Нарадзіўся 22.01.1894 у засьценку Скурцішкі Новааляксандраўскага павету [[Ковенская губэрня|Ковенскай губ]]. Паходзіў зь сялянскай сям’і: бацькі — Ян і Юзэфа (з дому Гасянцоў) Якуці. У 1909—1912 гг. вучыўся ў [[Відзы|Відзаўскай]] гарадзкой 4-кляснай навучальні, дзе скончыў поўны курс навучаньня. Пасьпяхова здаў экзамэн на званьне аптэкарскага вучня ў сьнежні 1912 г. і атрымаў пасьведчаньне зь Пецярбурскай навучальнай акругі. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі. Прымаў удзел у дзейнасьці беларускага культурна-асьветнага гуртка студэнтаў-сэмінарыстаў. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1919 г. Зь беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам зьвязаны з часоў вучобы ў Вільні. У 1920—1924 гг. выконваў сьвятарскія абавязкі ў парафіі [[Шаркоўшчына]] Дзісенскага дэканата. Ад пачатку душапастырскай дзейнасьці сьвядома і пасьлядоўна праводзіў беларусізацыю рымска-каталіцкай царквы ў парафіях зь беларускім насельніцтвам. Зьвяртаўся да вернікаў з казаньнямі і праводзіў катэхізацыю дзяцей на беларускай мове. Памёр 03.01.1924 у Шаркоўшчыне. Пахаваны на мясцовых парафіяльных могілках.


Напрыканцы 1920-х гадоў, акрэсьліваючы месца і ролю З.Якуця ў беларускім хрысьціянскім руху 20 ст., адзін з яго лідэраў, [[Адам Станкевіч]], напісаў: «Калі ўспамінаць далей аб кс. З.Якуцю як аб беларусу, дык трэба сказаць, што быў ён ідэальным прыкладам сваім калегам ксяндзам, як незвычайна прыгожа зыходзяцца з сабой між беларускага народу духоўная пастырскасьць і беларускасьць. Кс. З.Якуць быў тыповы ксёндз-беларус. Ён глыбока разумеў важнасьць беларускага адраджэньня, цаніў яго і прыкладаў да роднай справы ўсе свае сілы».
Напрыканцы 1920-х гадоў, акрэсьліваючы месца і ролю З.Якуця ў беларускім хрысьціянскім руху 20 ст., адзін зь яго лідэраў, [[Адам Станкевіч]], напісаў: «Калі ўспамінаць далей аб кс. З.Якуцю як аб беларусу, дык трэба сказаць, што быў ён ідэальным прыкладам сваім калегам ксяндзам, як незвычайна прыгожа зыходзяцца з сабой між беларускага народу духоўная пастырскасьць і беларускасьць. Кс. З.Якуць быў тыповы ксёндз-беларус. Ён глыбока разумеў важнасьць беларускага адраджэньня, цаніў яго і прыкладаў да роднай справы ўсе свае сілы».


== Успамін ==
== Успамін ==

Вэрсія ад 08:15, 28 траўня 2016

Зянон Якуць
Род дзейнасьці Каталіцкі сьвятар
Дата нараджэньня 22 студзеня 1894
Месца нараджэньня Скурцішкі, Новааляксандраўскі павет, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 3 студзеня 1924
Месца сьмерці Шаркоўшчына, Польская Рэспубліка
Месца пахаваньня
Месца вучобы

Якуць Зянон (1894—1924) — каталіцкі сьвятар заходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадзкі дзеяч, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху 20 ст., душапастыр.

Біяграфія

Нарадзіўся 22.01.1894 у засьценку Скурцішкі Новааляксандраўскага павету Ковенскай губ. Паходзіў зь сялянскай сям’і: бацькі — Ян і Юзэфа (з дому Гасянцоў) Якуці. У 1909—1912 гг. вучыўся ў Відзаўскай гарадзкой 4-кляснай навучальні, дзе скончыў поўны курс навучаньня. Пасьпяхова здаў экзамэн на званьне аптэкарскага вучня ў сьнежні 1912 г. і атрымаў пасьведчаньне зь Пецярбурскай навучальнай акругі. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі. Прымаў удзел у дзейнасьці беларускага культурна-асьветнага гуртка студэнтаў-сэмінарыстаў. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1919 г. Зь беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам зьвязаны з часоў вучобы ў Вільні. У 1920—1924 гг. выконваў сьвятарскія абавязкі ў парафіі Шаркоўшчына Дзісенскага дэканата. Ад пачатку душапастырскай дзейнасьці сьвядома і пасьлядоўна праводзіў беларусізацыю рымска-каталіцкай царквы ў парафіях зь беларускім насельніцтвам. Зьвяртаўся да вернікаў з казаньнямі і праводзіў катэхізацыю дзяцей на беларускай мове. Памёр 03.01.1924 у Шаркоўшчыне. Пахаваны на мясцовых парафіяльных могілках.

Напрыканцы 1920-х гадоў, акрэсьліваючы месца і ролю З.Якуця ў беларускім хрысьціянскім руху 20 ст., адзін зь яго лідэраў, Адам Станкевіч, напісаў: «Калі ўспамінаць далей аб кс. З.Якуцю як аб беларусу, дык трэба сказаць, што быў ён ідэальным прыкладам сваім калегам ксяндзам, як незвычайна прыгожа зыходзяцца з сабой між беларускага народу духоўная пастырскасьць і беларускасьць. Кс. З.Якуць быў тыповы ксёндз-беларус. Ён глыбока разумеў важнасьць беларускага адраджэньня, цаніў яго і прыкладаў да роднай справы ўсе свае сілы».

Успамін

На сьмерць калегі Казімер Сваяк напісаў верш[1]:

О, Браце мой у долі і нядолі!
Паверыў я, што лёг ты ў магілу,
Бо-ж сумна так стагнаў твой дух ад болі,
Што твой народ згубіў айчыну мілу…
Так верыў ты, што час свабодны прыйдзе,
Дух божы ўвыш народ з працьмы падойме,
Нячыстага аддасьць навек агідзе,
Нас зорам дабраты адвечнае абойме —
Любіў народ ты, Браце, сэрцам цэлым
І зразумеў яго бяду духову;
Вучыў яго, ад горачы збалелы,
Каб уміраць і жыць заўсёды быў гатовы.
Ты адышоў, згарэўшы як афяра,
За наш народ, — за вечную ідэю
Яго душы: пражыці не як мара
На сьвеце бед, а мець надзею
Здабыць той зьніч з грудзей самога Бога,
Што шчасьце дасьць жывому чалавеку…
Ах, цяжкая туды, Браток, дарога, —
Хоць значана нам Божанькай спрадвеку.
Агонь ты нёс і сьветачам быў зорным,
Гарэў пламенна цэлаю істотай, —
Прад Богам быў і кволы і пакорны,
Людзям служыў з анельскаю ахвотай.
О, будзь шчасьліў!.. бо ты жывеш — я веру,
Хоць пад дзярном галоўка супачыла…
І я сабе магілу ўжо адмеру,
Ах, бо мяне зьнямога асіліла.

Крыніцы

  1. ^ Казімір Сваяк Выбраныя творы. — Мн.: 2010. — С. 115-116. — 472 с. — (Беларускі кнігазбор).